BY
па-беларуску
Краявіды ўнутраныя і невідавочныя. Кераміка Ганны Мядзведзевай

Краявіды ўнутраныя і невідавочныя. Кераміка Ганны Мядзведзевай

Выстава «Пейзажы» ў Арт-Цэнтры Марка Роткі ў Даўгаўпілсе
1-intro-1
2. the_twilight_landscape_2023 b
3-winter landscape-1
4-the autumn landscape-1
5-the foggy landscape-1
6-august-1
7-terra incognita-1
9-landscape-1
10-bushes-1
11-terra-1
12-mossy-1
13-oktober-1
15-landscape-1
16-landscape-1

Творчы працэс для ўсіх мастакоў адбываецца прыкладна паводле адной схемы: трэба выдзеліць з рэальнасці – вонкавай ці ўнутранай – асобны фрагмент і ўпарадкаваць яго на ўмоўнай плоскасці мастацтва.
Творчы метад кераміста даволі моцна апасродкаваны матэрыялам – рознымі відамі гліны, здольнасцю гэтага матэрыялу быць падатлівым і хутка застываць, – балансам крохкасці і трываласці, арганічнасцю і штучнасцю, карацей, ступенню яго супраціўлення інтэнцыі майстра. Мастачка Ганна Мядзведзева свой матэрыял выкарыстоўвае на мікра- і макраўзроўні. Яе аб'екты часта вельмі вялікія, але апрацоўка іх тонкая і далікатная, падобная на пляценне з пластычных ніцяў.

Ганна Мядзведзева

Ганна Мядзведзева нарадзілася ў 1988 годзе ў Мінску. Закончыла Беларускую акадэмію мастацтваў, дзе таксама абараніла доктарскую дысертацыю (2017) пра сродкі мастацкага выказвання ў сучаснай кераміцы.
Выкладала ў акадэміі на працягу сямі гадоў, у асноўным гісторыю керамічнага мастацтва, дызайн керамікі, матэрыялазнаўства і эксперыментальную кераміку, а таксама кіравала сваімі студэнтамі ў эксперыментальных стажыроўках і дыпломных праектах. У 2021 годзе яна была вымушаная пакінуць сваю выкладчыцкую пасаду і неўзабаве з'ехала з Беларусі. Цяпер жыве ў Польшчы.

Выстава, якую паказала Ганна Мядзведзева ў Арт-цэнтры Марка Роткі ў латвійскім Даўгаўпілсе, называлася проста – «Пейзажы». Аднак размова не пра канкрэтныя месцы, а пра станы, структуры і фрагменты прыроды.

Кераміка – мастацтва абстрагавання, аднак шляхі, якімі ідуць творцы, вызначаюцца некалькімі традыцыямі. Напрыклад, народнай ці ўжытковай, вытокі якіх у побытавым прызначэнні такіх аб'ектаў. Шлях, абраны Ганнай Мядзведзевай, абумоўлівае разуменне керамічных твораў як аб'ектаў медытатыўных. Яна стварае свае працы як злепкі адчуванняў прыроды, назіраючы за самымі дробнымі элементамі краявідаў, дэталямі найбліжэйшага атачэння, такімі, як асаблівасці будовы некаторых раслін. Адначасова яна натхняецца велічнымі прасторамі, што адкрываюцца перад вачыма: напрыклад, захапляльнай панарамай гор, іх атмасферай і каларытам.

Спадарыне Ганне важна знайсці і выявіць у новым святле непрыкметныя моманты штодзённасці, мікрадэталі прыроды, якія пры павелічэнні цалкам нагадваюць архітэктурныя канструкцыі. «Мае скульптуры – гэта медытатыўныя аб'екты, якія захопліваюць пейзажныя кампазіты, а не выяўляюць канкрэтныя месцы, – тлумачыць Ганна Мядзведзева. – Акрамя таго, іх маштаб цяжка вызначыць, напрыклад, у выпадку, калі мая праца захоплівае круглыя спіны лясістых пагоркаў, убачаных з акна самалёта, або ўвасабляе ў сабе візуальную спасылку на лішайнікі скалы прама тут, у суседнім лесе».

З ранняга дзяцінства Ганна любіла працяглыя прагулкі на прыродзе. Такія шпацыры, асабліва ў адзіноце, з'яўляюцца для яе вяртаннем да ўнутранага дыялогу. Мастачка тлумачыць, што твар у твар з вонкавай прасторай наша ўспрыманне часу становіцца іншым. Вызваліўшыся ад пастаяннага інфармацыйнага шуму, мы больш выразна прыслухоўваемся да ўласных думак. Назіраючы, як прырода працягвае жыць па сваіх універсальных законах, мы можам зірнуць на нашы праблемы збоку і пераацаніць іх значэнне.

Апошнім часам Ганна шмат падарожнічае і калекцыяніруе свае адчуванні. Ёй цікава назіраць за сабой, за сваімі настроямі ў розных прасторах. Прасторах прыродных і архітэктурных. У архітэктараў яна адсочвае, як яны вырашаюць прастору і ўпісваюць у яе свае будынкі, кожны раз па-рознаму, у залежнасці ад таго, адкрытая ці замкнёная гэтая прастора.

Скульптурныя аб'екты Ганны канструююцца з улікам падобнага архітэктанічнага падыходу, яны ўзаемадзейнічаюць з гледачом і асяроддзем праз плыткую выразную форму і актыўную фактурную паверхню. Як нейкая складаная структура, што функцыянуе ў прасторы паміж прыродай і культурай, яе аб'екты ўплываюць на гледача на ўзроўні тактыльным і пачуццёвым. Нездарма на выставе экспазіцыю пагрузілі ў асаблівую атмасферу, імглістую, напоўненую гукамі, каб глядач абстрагаваўся і пазбыўся сваіх клопатаў і стэрэатыпаў.

На выставе была зроблена вiдэагукавая iнсталяцыя з растварэннем аб'екта з неапаленай парцаляны ў вадзе, аўдыё было запiсана з дапамогай спецыяльнага мікрафона, таму выставу суправаджае загадкавае бульканне.

Выхапленыя светлавымі прамянямі са штучнага туману загадкавыя аб'екты падобныя да аскепкаў незнаёмай экасістэмы. Аднак логіка іх з'яўлення цалкам іншая. Яна ў здольнасці да ўважлівага назірання, у дакладнасці мастакоўскага руху, у асаблівай адчувальнасці да невідочнага і ўласнай успрымальнасці.

Фота твораў - Didzis Grodzs.
 

Глядзець больш
СЛАВУТАСЦІ БЕЛАРУСІ
СЛАВУТАСЦІ БЕЛАРУСІ

Выстава прац студэнтаў Сацыяльнай ўстановы дапамогі людзям з аўтызмам «Майстэрня Побач» 

Умоўныя межы Алеся Родзіна
Умоўныя межы Алеся Родзіна

«Эксперыментальны кантакт» ― выставачны праект памяці мастака ў Мінску

"Наш горад Мінск"

Выстава "Майстэрні Побач"

ЛАРЫСА.
ЛАРЫСА.

Выстава Васілісы Палянінай

Найноўшы беларускі дызайн
Найноўшы беларускі дызайн

Беларускі саюз дызайнераў працягвае працу над стварэннем Анталогіі беларускага дызайна

Максім Осіпаў: шляхам парадоксаў
Максім Осіпаў: шляхам парадоксаў

Мастак Максім Осіпаў дакладна ведае, што такое кіч і ў чым яго вабная сіла

Дзве грані Максіма Лагуна
Дзве грані Максіма Лагуна

Быць іншым, асаблівым - гэта такі рэдкі дар у часы цяперашняй татальнай аднастайнасці! 

Залатая калекцыя беларускага плаката
Залатая калекцыя беларускага плаката

У пошуках нацыянальнай ідэнтычнасці і месца беларусаў у свеце