Анастасія Сакалоўская - мастачка-ілюстратар

Скетчы, накіды, у акварэльным характары якіх можна прачытваць не толькі выявы людзей-персанажаў, але і атмасферу, і настрой вызначанага моманту, секунднага перыяду, выхапленага з кантэксту часу і месца.
1.1
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
2
3.1
4
5
6 — копия
7
8
9.1

Анастасія Сакалоўская - мастачка-ілюстратар з Беларусі. Нарадзілася і атрымала мастацкую адукацыю ў Мінску, аформіла шэраг кніг і вокладак для выданняў беларускіх пісьменнікаў. Важнае месца ў творчасці Анастасіі займаюць ілюстрацыі для дзіцячых кніг, якія і сёння можна набыць у кнігарнях Беларусі і анлайн. 

Анастасія - удзельнік і пераможца шэрагу міжнародных конкурсаў і фестываляў. Праводзіла воркшопы для дарослых і дзяцей на мерапрыемствах па ўсім свеце.

Мастачка часта працуе з рознымі сацыяльнымі тэмамі, удзельнічала ў праектах Prague Civil Society.

Сайт Анастасіі

Трэба адзначыць, што школа беларускай кніжнай ілюстрацыі моцная і вядомая ва ўсім свеце, такія імёны як Мікалай Селяшчук, Валерый Славук, Павел Татарнікаў вядомыя ў міжнародным кантэксце. Анастасія Сакалоўская – яскравая прадстаўніца новага пакалення беларускіх мастакоў-ілюстратараў.
Праца мастака-ілюстратара заўсёды адрозніваецца скрупулёзнасцю, увагай да кожнай дэталі, адмалёўкай усіх дробязяў, дэталізацыяй візуальнай выявы. Як прафесіянал сваёй справы мастачка эксперыментуе з прыёмамі, тэхнікамі і працуе не толькі для выданняў, але і стварае самастойныя творы, якія адрозніваюцца смеласцю і асаблівым характарам.

У працах любімых мастачкай ілюстратараў, такіх як Іржы Шаламоўн, Адольф Борн, Міраслаў Шашэк, бачныя тыя рысы, якія ўласцівыя і працам Анастасіі. Дабрыня, любоў да сваіх персанажаў, гумар. Анастасія натхняецца падыходам, напрыклад, Кётэ Кольвіц і Хорста Янсэна, мастакоў, якія пагружаюць у бясконца складаную прастору чалавечага характару і душы, у экзістэнцыйную глыбіню чалавечай сутнасці праз выразную пластыку ліній і формаў.

Серыя прац, паказаных у рамках віртуальнай выставы Art.Context, уяўляе сабой скетчы, накіды, у акварэльным характары якіх можна прачытваць не толькі выявы людзей-персанажаў, але і атмасферу, і настрой вызначанага моманту, секунднага перыяду, выхапленага з кантэксту часу і месца.

Акварэль, мабыць, адзін з найбольш найскладаных матэрыялаў, не дае права на памылку, віртуозна пераліваецца ў ліха і адважна выкананых Анастасіяй працах яркімі адценнямі, кладзецца лёгка і празрыста ў цені постацяў, пазначаючы то аб'ёмны суцэльны сілуэт бабулі-прадаўшчыцы чарніц, ці то на заходзе, ці то на досвітку залатога сонца, то быццам жывыя, якія амаль зараз узнімуцца па ветры галіны дрэў. Такая вытанчанасць ліній, дакладнасць падбору тонаў і звонкая палітра колеру ў фармаце на першы погляд зманліва лёгкія, але для стварэння такіх акварэльных накідаў патрабуюцца гады прафесійнага навучання і практыкі. Таксама сам працэс стварэння акварэльных накідаў, з аднаго боку, ніколі не можа быць прадуманы да дробязяў, з другога - комплексная і складаная задача, якая патрабуе моцнай канцэнтрацыі ў кароткім моманце, як прызнаецца сама аўтар.

Анастасія расказвае пра гісторыю з'яўлення серыі гэтых работ:

«Пасля акадэміі я пачала працаваць з ілюстрацыяй, але праз нейкі час зразумела, што я крыху «затрымалася» ў крапатлівым, прадуманым працэсе. Зразумела, што мне трэба знайсці лёгкасць, стаць смялейшай. Лепшы спосаб для гэтага – акварэльныя накіды. Я выбрала акварэль як самы жывы і непрадказальны матэрыял і пакрысе пачала працаваць з накідамі, беручы сюжэты са штодзённасці. Спачатку гэта было пакутліва і складана, але паступова стала прыносіць вялікае задавальненне. Чым больш з'яўлялася свабоды, чым больш слухалася акварэль, тым больш з'яўлялася радасці ад працэсу.

Працы былі напісаны па памяці, часам з выкарыстаннем фатаграфій. Фатаграфіі я выкарыстоўваю не для змалёўвання, а як дапамогу для фіксацыі дэталяў, якія мяне зацікавілі, альбо як свайго роду напамінак пра ўражанні ці эмоцыі ад убачанага».
 

Глядзець больш
СЛАВУТАСЦІ БЕЛАРУСІ
СЛАВУТАСЦІ БЕЛАРУСІ

Выстава прац студэнтаў Сацыяльнай ўстановы дапамогі людзям з аўтызмам «Майстэрня Побач» 

Умоўныя межы Алеся Родзіна
Умоўныя межы Алеся Родзіна

«Эксперыментальны кантакт» ― выставачны праект памяці мастака ў Мінску

Краявіды ўнутраныя і невідавочныя. Кераміка Ганны Мядзведзевай
Краявіды ўнутраныя і невідавочныя. Кераміка Ганны Мядзведзевай

Выстава «Пейзажы» ў Арт-Цэнтры Марка Роткі ў Даўгаўпілсе

"Наш горад Мінск"

Выстава "Майстэрні Побач"

ЛАРЫСА.
ЛАРЫСА.

Выстава Васілісы Палянінай

Найноўшы беларускі дызайн
Найноўшы беларускі дызайн

Беларускі саюз дызайнераў працягвае працу над стварэннем Анталогіі беларускага дызайна