BY
па-беларуску
Міжнародны дзень тэатра адзначылі ў Варшаве

Міжнародны дзень тэатра адзначылі ў Варшаве

У гонар свята ў сталіцы Польшчы выступілі акцёры Купалаўскага тэатра

“Добры вечар, шаноўнае спадарства!
Вас вітаюць купалаўцы – беларускія артысты, якія ў жніўні 2020 года акурат перад 100-гадовым юбілеем Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы сышлі з тэатра на знак пратэсту. 
Мы ўдзячныя вам, што вы прыйшлі сёння да нас, каб разам з намі святкаваць Міжнародны дзень тэатра. Тэатр – гэта людзі. А таму там, дзе Купалаўцы, там і ёсць наш тэатр, наш купалаўскі дом”.
Такім быў зварот акцёраў, якім распачалася імпрэза ў Музеі Вольнай Беларусі.

 


“Купалаўцы заўсёды святкавалі Дзень тэатра капуснікамі. Глядацкая заля не магла змясціць усіх жадаючых, бо ва ўсе часы купалаўскія капуснікі былі непаўторныя. Гэта спектакль, які можна ўбачыць толькі адзін раз”, - зазначыла падчас падзеі Валянціна Гарцуева.

 

У цэнтры варшаўскай імпрэзы апынулася прыма тэатра Зоя Белахвосцік. Са сцэны яна распавяла гісторыю сваёй дынастыі, якая амаль сто гадоў аддала падмосткам Купалаўскага.
Дарэчы, аднойчы яна ўжо прыгадвала гэтую гісторыю са сцэны. Так – яшчэ ў Беларусі і ў пашыранай версіі –  народная артыстка адзначала сваё 60-годдзе ў родным тэатры. Але з таго моманту прайшло некалькі гадоў, а таму спектакль быў абноўлены і дапоўнены здарэннямі, што адбыліся апошнім часам.


Цягам падзеі на экране паказваліся дакументальнай хронікі: фота і відэа сямейных архіваў. Са цэны гучалі вершы і песні ў выкананні Зоі Белахвосцік. Артыстка распавяла пра свайго дзядулю Глеба Глебава, пра тое, як у тэатры яго называлі “Глебушка”, як той гуляўся з Зояй ў лялечны тэатр, пра ягонага сябра «Саламона — светлае дзіця». Пра тое, як бацька артысткі, акцёр Валянцін Белахвосцік катэгарычна заяўляў Зое: “Артысткай ты станеш толькі праз мой труп”. Праўда, і паступіць у Зоі атрымалася не з першага разу. Пра гэта прыма распавядала ў нашым папярэднім інтэрв’ю. А яшчэ Валянцін Белахвосцік вучыў дачку, што беларускую мову варта ведаць.



“А мая мама — анёл усёй нашай сям’і. Толькі яна магла даваць самыя цвярозыя парады, толькі яна магла мне сказаць: «Зоінька, можа, табе ўжо хопіць граць Паўлінку?” — распавядала Зоя са сцэны.

Таксама прыма зазначыла, што яе асабісты рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў: “Адзінае маё каханне на ўсё жыццё”. Падкрэсліла, што вельмі ганарыцца дачкой, таленавітай актрысай Валянцінай; сястрой Надзеяй, якая напісала безліч артыкулаў пра Купалаўскі тэатр; пляменнікам Глебам, які ў якасці мастака ўдзельнічаў у двух спектаклях Купалаўскага.

Узгадала артыстка, і як улетку 2020 году яны рыхтаваліся да 100-годдзя Купалаўскага тэатра. Але замест таго адбыўся відэазварот супраць гвалту сілавікоў, разрыў кантракту з дырэктарам тэатру Паўлам Латушкам і звальненне амаль 60 супрацоўнікаў тэатру. А 12 кастрычніка 2020 году з’явіліся Вольныя Купалаўцы. 

Пасля монаспектакля адбыўся аўкцыён. Лотамі сталі лялькі, створаныя Зояй Белахвосцік. “Яны – мая арт-тэрапія”, – зазначыла актрыса. А да ўсяго лялькі – і героі спектакляў: Купалінка, Злы пан і Жарабец з “Паўлінкі”; Сляпая з “Дзядоў”, Кераміна Аркадзеўна і Любка Чумачонак з пастаноўкі “Гусі-людзі-лебедзі”, Атэла з Дэздэмонай і іншыя. Кошт некаторых з іх даходзіў да 400 злотых.
Аўкцыён з жартоўнымі аповедамі пра кожную ляльку ды ўласнымі ўспамінамі зладзіў купалавец Алег Гарбуз.

 

 


Зоя Белахвосцік: “У Сусветны дзень тэатра нам захацелася напомніць пра сябе. Бо цяпер мы амаль не граем спектаклі. Нам няма дзе. Мы захацелі, каб нас успомнілі і дапамаглі. Бо мы захаваемся толькі тады, калі мы будзем граць спектаклі для беларусаў”.


 

Падтрымаць праекты вольных Купалаўцаў можна тут https://kupalaucy.pl/donate/

Глядзець больш
Жаночы марш Яўгена Карняга
Жаночы марш Яўгена Карняга

«Забалоцце» ― фінальны спектакль трылогіі «жыцця і смерці» ў РТБД

Арт-кантэкст 2023. Лепшае. Тэатр
Арт-кантэкст 2023. Лепшае. Тэатр

Спектакль «Карней. Гісторыя аднаго дома» ў мінскім РТБД

«Шэпт»: «Вось тое мая сіла»
«Шэпт»: «Вось тое мая сіла»

Чырвоная нітка магічнага колеру ў новым спектаклі купалаўцаў

«Эма» Мікіты Ільінчыка: Каму вайна, каму польская мяжа
«Эма» Мікіты Ільінчыка: Каму вайна, каму польская мяжа

Бізнэс, уцекачы ды пошукі жаночага шчасця ў спектаклі беларускага рэжысёра

Дзіяна Флеер. Такая разумная дзяўчынка
Дзіяна Флеер. Такая разумная дзяўчынка

Пра тое, як верыць у сябе і ўмець знаходзіць новыя магчымасці ў эміграцыі

Як у космасе. Зоя Белахвосцік: «Быццам расплюшчылі вочы»
Як у космасе. Зоя Белахвосцік: «Быццам расплюшчылі вочы»

Мы ўсё роўна верым у лепшае, не апускаем рукі. Мы ведаем, што мы патрэбныя. 

У Фінляндыі пра Беларусь і беларусаў
У Фінляндыі пра Беларусь і беларусаў

Рэжысёр Уладзімір Ушакоў: «Не хачу падлічваць, што страціў. За апошнія тры гады здабыткаў было больш»

Усё нанова. Беларускі тэатр у эміграцыі. Актрыса Наталля Лявонава
Усё нанова. Беларускі тэатр у эміграцыі. Актрыса Наталля Лявонава

«Сярод тых беларусаў, хто з’ехаў, цяпер вельмі вялікі запыт на ўсё, што звязана з тэатрам»