BY
па-беларуску

Жнівеньская прэм'ера ад беларускага гурта Naviband - "СВЯЦІ" (2022).

Музыкі прысвячаюць сваю новую кампазіцыю любімаму Мінску.

Гурт NaviBand быў заснаваны ў 2013 годзе. За 9 год свайго існавання здолеў стаць адным з найбольш вядомых і цікавых беларускіх музычных калектываў. У актыве гурта 4 поўнафарматныя студыйныя альбомы.

Музыкі з’яўляюцца фіналістамі конкурса “Еўрабачанне” 2017 года ад Беларусі з песняй на роднай мове “Гiсторыя майго жыцця”.

 


 
NAVIBAND “СВЯЦІ”

Халодны вецер абвівае мае сны
Навошта Богу бачыць гора на Зямлі?
У гэтым горадзе згубіліся і знайшлі
Знайшлі
Мы прысвячалі маладосці ўсе песні
Мы чулі ПРАЎДУ сярод шэрых праспектаў
І абяцалі заставацца навечна
ВЕЧНА
Дзе Маё СОНЦА будзе свяціць?
У шэрае неба шэптам крычым
Сёння ізноўку буду маліць
Толькі прашу СВЯЦІ
Дзе маё СОНЦА паліць кастры?
Чорнымі крыламі ўздымаюць ПЫЛ
Сёння ізноўку буду маліць
Толькі прашу СВЯЦІ
Дзе мой РОДНЫ кут?
Дзе мае аблокі?
Песні па дварах
Залатыя ночы
Вернецца вясна
Вернецца аднойчы
Дзе мой Родны кут?
Дзе мае аблокі?
Песні па дварах
Залатыя ночы
Вернецца вясна
Вернецца аднойчы
Дзе Маё Сонца будзе свяціць?
У шэрае неба шэптам крычым
Сёння ізноўку буду маліць
Толькі прашу СВЯЦІ
Дзе маё Сонца паліць кастры?
Чорнымі крыламі ўздымаюць пыл
Сёння ізноўку буду маліць
Толькі прашу СВЯЦІ
СВЯЦІ
СВЯЦІ
СЁННЯ ІЗНОЎКУ БУДУ МАЛІЦЬ
ТОЛЬКІ ПРАШУ СВЯЦІ

Слухаць

Музыка - Арцём Лук'яненка
Словы - Арцём, Ксенія Лук'яненка
Рэжысёр, ідэя - Аляксандр Табольскі  


Падтрымаць гурт данатам
PayPal - sonikabelarus@gmail.com 

NAVIBAND у сацыяльных сетках:
Instagram
Facebook
Telegram
Facebook Watch
 

Глядзець больш
Штучны інтэлект, цёмны джаз і артадаксальны метал
Штучны інтэлект, цёмны джаз і артадаксальны метал

Новыя беларускія альбомы, якія варта паслухаць

Іронія, боль і ледакол
Іронія, боль і ледакол

Сем новых беларускіх гуртоў, на якія варта звярнуць увагу

Маўчанне як сімвал
Маўчанне як сімвал

Нацыянальныя антыдэпрэсанты і іншыя новыя рэлізы

Арт-кантэкст 2023. Найлепшае. Музыка
Арт-кантэкст 2023. Найлепшае. Музыка

Ад эстэцкага арт-року да стадыённага металу. Пяць альбомаў года

ЯН КЛАПОЦКІ. Гурт “Жылін брод”
ЯН КЛАПОЦКІ. Гурт “Жылін брод”

АНЛАЙН-КАНЦЭРТ │ МІНСК 2023

Сэрца пацана.
Сэрца пацана.

Павел Гарадніцкі – пра ДСП ды РСП, тэатр ды рэлакс

Гісторыя заснаваная на рэяльных падзеях. Усе супадзенні невыпадковыя