BY
па-беларуску

TARAN TRIO

АНЛАЙН-КАНЦЭРТ TARAN TRIO Мінск, 2022

TARAN TRIO – музычны праект з Беларусі, заснаваны вядомым акардэаністам Анатолем Таранам. Несумненна, кожны слухач знойдзе для сябе нешта неардынарнае і новае ў гучанні гурта.

Будучы сольным выканаўцам, Анатоль Таран стаў пераможцам і лаўрэатам дзясятка замежных конкурсаў, і стыпендыятам прэстыжных праграм, паслядоўна ствараючы свой вобраз як джазавага музыканта.

У 2016-м у Партугаліі музыка заняў першае месца на прэстыжным конкурсе "Трафей свету", пасля чаго некаторыя СМІ назвалі яго "чэмпіёнам свету па ігры на баяне". Геаграфія яго выступленняў – ад Германіі да Турцыі, ад Бразіліі да Кітая, ад Канады да ААЭ.

Супрацоўніцтва музыкаў у новым анлайн-праекце стварае лабірынты джазавай, авангарднай, народнай музыкі, пашыраючы прастору для імправізацыі. У праграме таксама гучаць творы, якія выконваюцца музыкамі ўпершыню.

  • Анатоль Таран – беларускі акардэаніст, уладальнік шматлікіх узнагарод, лаўрэат міжнародных конкурсаў.
  • Слава Сяргеенка – бас, сесійны музыкант, лаўрэат міжнародных конкурсаў.
  • Ілля Сцяпанаў – барабаны, адзін з лепшых барабаншчыкаў Беларусі , фіналіст праекта "Украіна мае таленты", лаўрэат шматлікіх узнагарод.
  • Ігар Ляўчук – спецыяльны госць, беларускі музыкант-віртуоз, мультыінструменталіст.
Глядзець больш
«Это капец, беларусский язык!»
«Это капец, беларусский язык!»

Паразмаўлялі з беларускім блогерам і музыкам Ільём Шынкарэнкам пра творчасць, TikTok, вандроўкі ды рэакцыю фанатаў

Беластоцкі музычны клуб: Мост, што падтрымае
Беластоцкі музычны клуб: Мост, што падтрымае

Размова з заснавальнікам Клуба, лідарам гуртоў KurwaDziki і «Всё Crazy» Антонам Сіроціным

Штучны інтэлект, цёмны джаз і артадаксальны метал
Штучны інтэлект, цёмны джаз і артадаксальны метал

Новыя беларускія альбомы, якія варта паслухаць

Іронія, боль і ледакол
Іронія, боль і ледакол

Сем новых беларускіх гуртоў, на якія варта звярнуць увагу