АНЛАЙН-КАНЦЭРТ
Vlad Enikov - вакал
Ivan Mosh - ударныя, бэк вакал
Alex Twix - гітара
Vanya Kiryk - гітара
Vlad Marmelad - бас гітара
"стой!страляюць" – сольны праект Улада, гітарыста гуртоў "Галантэрэя" і "Weed & Dolphins".
Даволі неадназначны мінскі праект, у якім хлопцы не баяцца эксперыментаваць і прымудраюцца сумяшчаць у сваіх песнях індзі, пост-панк, эма-рок, хайпер-поп, рэп і яшчэ бясконцае мноства жанраў. А шчырыя і эмацыйныя тэксты выдатна дапаўняюць гэты набор.
Некаторыя фанаты называюць іх беларускім Джынам Доусанам (Jean Dawson), музыка якога натхняла Улада апошнія некалькі гадоў.
Уключна да альбома "раней было лепш" Улад запісваў усе трэкі сам. У канцы 2022 года, аб'яднаўшыся з новым барабаншчыкам Іванам, хлопцы разам знаходзяць тую самую форму музыкі, якую Улад так доўга спрабаваў знайсці.
Прарабіўшы шлях ад першага лоўфайнага, зробленага дома на каленцы рэлізу (EP на 5 трэкаў), выпушчанага ўвосень 2020 году, Улад і яго група знаходзяць свой унікальны гук, увасоблены ў апошнім альбоме "у гэтым нешта ёсць".
0;00 Знаёмыя звычкі
2:22 Раней было лепш
6:30 Я не выбіраў гэтае жыццё
9:00 Як шкада
10:39 Кветачкі
11.57 Дзяцінства
15:39 На маіх руках