BY
па-беларуску

PLENNAYA VOLYA. Псіхадэліка і нуар

Дэбютны кліп Plennaya Volya "Вандроўны кароль" - гэта ўцёкі ад рэальнасці ў свет сноў і наадварот

Мінскі музычны праект Plennaya Volya выпусціў свой першы кліп на песню "Вандроўны кароль" («Бродячий король»).

Сама песня разбіраецца з экзістэнцыйнай прорвай ўнутры чалавека, які згубіўся ў свеце і самім сабе — і кліп тут не дублюе яе сюжэт, а развівае яго і пераносіць у новае вымярэнне. Яго герой апускаецца ў сон - але замест таго, каб схавацца ў ім ад рэальнасці, бачыць у гэтым свеце шкіцы і вобразы рэчаў, з якімі сутыкаецца якраз у свеце рэальным.
 

Выніковае абуджэнне нагадвае: любы чалавек у стане мяняць рэальнасць і вакол, і ўнутры сябе. У гэтым і заключаецца галоўная думка кліпа: яго выхад быў адмыслова запланаваны якраз на 1 красавіка, каб "згуляць ад зваротнага": не "нікому не веру", а "веру ў сябе".
 

Рэжысёр відэа - Аляксей Шуманскі, які да гэтага працаваў з Iva Sativa і Khodor Underwear.
Аператар - Аліса Дружэ.
Другім акцёрам выступіў Аляксандр Сергеевіч, за дэкарацыі адказваў Erwi, а фатографам на здымках была Марыя Буйніцкая - і гэта яшчэ не поўны спіс людзей, якія ўдзельнічалі ў стварэнні кліпа.

Plennaya Volya — сольны праект мінскага музыканта Лёшы Гала, дзе рок-музыка сустракаецца з эстэтыкай сінтвейва і поп-прыпевамі, а сам Лёша праецыруе ў песні перажыванні аб тым, як наладзіць узаемаадносіны і са знешнім светам, і з самім сабой.

За апошнія месяцы ў яго выйшла тры сінглы - "Птушка", "Стаю адзін" і як раз "Вандроўны кароль", - у кожным з якіх Plennaya Volya шукае шлях ад цемры да ўнутранага і знешняга святла.

Інстаграм праекта plennaya.volya
Інстаграм Лёшы Гала leshagal.music
Vk https://vk.com/plennaya.volya

Глядзець больш
Штучны інтэлект, цёмны джаз і артадаксальны метал
Штучны інтэлект, цёмны джаз і артадаксальны метал

Новыя беларускія альбомы, якія варта паслухаць

Іронія, боль і ледакол
Іронія, боль і ледакол

Сем новых беларускіх гуртоў, на якія варта звярнуць увагу

Маўчанне як сімвал
Маўчанне як сімвал

Нацыянальныя антыдэпрэсанты і іншыя новыя рэлізы

Арт-кантэкст 2023. Найлепшае. Музыка
Арт-кантэкст 2023. Найлепшае. Музыка

Ад эстэцкага арт-року да стадыённага металу. Пяць альбомаў года

ЯН КЛАПОЦКІ. Гурт “Жылін брод”
ЯН КЛАПОЦКІ. Гурт “Жылін брод”

АНЛАЙН-КАНЦЭРТ │ МІНСК 2023

Сэрца пацана.
Сэрца пацана.

Павел Гарадніцкі – пра ДСП ды РСП, тэатр ды рэлакс

Гісторыя заснаваная на рэяльных падзеях. Усе супадзенні невыпадковыя