BY
па-беларуску

ПАЭТЫ І КАМПАЗІТАРЫ

Канцэрт, які мог адбыцца ў Беларусі яшчэ ў 2020 годзе, але не адбыўся
Гэтае відэа ўяўляе сабой канцэрт, які мог адбыцца ў Беларусі яшчэ ў 2020 годзе, але не адбыўся. Мэтай праекту было стварэнне новых калабарацый паміж беларускімі паэтамі і музыкамі. 

Чатыром сучасным беларускім кампазітарам (Галіна Гарэлава, Алена Гуціна, Вольга Падгайская, Канстанцін Яськоў) былі прапанаваны на выбар творы пяці беларускіх паэтаў (Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч, Юлія Цімафеева). 
Вынікам паўгадавой працы стала гэтая праграма, якая патрабуе працягу.

Андрэй Хадановіч – “Лічылка” 
Музыка Вольгі Падгайскай

Юлія Цімафеева – “Парк Чалюскінцаў”
Музыка Алены Гуцінай

Віталь Рыжкоў – “Снег”
Музыка Вольгі Падгайскай

Вера Бурлак – “Рух”
Музыка Канстанціна Яськова

Віталь Рыжкоў - “ Па дарозе дадому”
Музыка Галіны Гарэлавай

Віктар Жыбуль – “Sanktus Dominus”
Музыка Вольгі Падгайскай

Выканаўцы
Аліса Лапянок – сапрана

FIVE STOREY ENSEMBLE:
Вольга Падгайская - фартэпіяна
Аксана Герасімёнак - скрыпка
Аляксандра Чахоўская - скрыпка
Эрык Арлоў - Шымкус кантрабас
Віталь Эппаў - саксафон
Глядзець больш
Цытаты з класікаў
Цытаты з класікаў

Новыя беларускія альбомы: стадыённы метал і прыгожая меланхолія

Дэбютны кліп Plennaya Volya "Вандроўны кароль" - гэта ўцёкі ад рэальнасці ў свет сноў і наадварот

Канцэрт, зняты ў сакавіку 2023 года ў Менску

Анлайн-прэм'ера адбылася 25 сакавіка 2023 года

Псіхадэлічны ды чорны. Рок і метал па-беларуску – год 2023
Псіхадэлічны ды чорны. Рок і метал па-беларуску – год 2023

Чорны метал і псіхадэлічны рок па-беларуску. Як гэта гучыць?