Гэта ўсё пра нашу моладзь з чулымі сэрцамі і душой, якая прымае новыя ўмовы і імкнецца захаваць сябе
ATESTA - Дзьмухаўцы (2023)
Гісторыя заснаваная на рэяльных падзеях. Усе супадзенні невыпадковыяФабула гэтай гісторыі вядомая шмат каму і цалкам магчыма, што камусьці ўжо й перастала балець. Але…
З 2020 г. і да гэтага часу шмат людзей у пошуках бяспекі было вымушана з’ехаць з роднай краіны ў невядомае. У новых абставінах апынуліся людзі рознага веку, якім выпала прыстасоўвацца да новых умоваў жыцця. Сярод іх моладзь і падлеткі. 16, 17, 18 год – дзеці, якім бы лепш безклапотна віраваць ў студэнцкім жыцці, засталіся сам-насам з дарослым жыццем і праблемамі.
Аўтарка песьні, Ульяна Паўловіч, апынулася ў эміграцыі ў 17 год. Песьня “Дзьмухаўцы” – гэта не проста рэфлексія, гэта вельмі асабістая гістарыя пра тое, як раптам губляеш усё: адчуванне абароненасці, бо побач былі матуля, дом, былі бабулі з дзядулямі, да якіх так любілі ездзіць на лецішча, сябры, знаёмыя вуліцы роднага горада, а зараз нічога няма. Есць чужы горад і адзінота. Маштаб гэтага болю нагадвае айсберг, ўсё гэта пражываецца ўнутры, сам-насам з сабою, бо зусім не хочацца хваляваць сваіх родных. Гэта ціхі, нікому не бачны і нікому не патрэбны боль.
Амаль у кожнага юнака галоўная мара – вярнуцца на Радзіму, прайціся па родных вуліцах, абняць бабулю ды дзядулю, вярнуцца дадому. Гэта ўсё пра нашу моладзь з чулымі сэрцамі і душой, якая прымае новыя ўмовы і імкнецца захаваць сябе.
Гурт ATESTA быў заснаваны ў Менску ў 2018 годзе, зараз асноўны склад гурта знаходзіцца ў Польшчы і шмат выступае, як у электрычнасці, так і ў акустыцы.
У 2023 годзе таксама адбылося шмат выступаў у польскіх клубах, адным з самых знакавых — выступ на святкаванні 105-й гадавіны Дня Волі ў Варшаве.
Зараз вядзецца праца над новым LP.
Гурт нарадзіўся з сямейнай калабарацыі таты і дачкі. Аляксей Паўловіч, маючы ў андэграудзе багаты музычны досвед (Уліс, Новае неба, Індыга, Tornado, Naka), рана заўважыў адоранасць дачкі і вялікае жаданне займацца творчасцю.
Пры такой моцнай падтрымцы Ульяна ўжо ў 13 гадоў атрымала свой паўнавартасны гурт і выйшла на сцэну.
На працягу 4 год свайго існавання гурт удзельнічаў у шматлікіх буйных фэстах: Басовішча, Uzaemna, PartizanRock, Graj. Гурт мае вялікі досвед выступаў у клубах Беларусі, і ўжо таксама ў Польшчы, больш за 50 напісаных песен, у т.л. відэакліпаў. З'явілася шэраг калабарацый з вядомымі беларускімі музыкамі: Ўладзіслаў Наважылаў (Lesley Knife, Gods Tower), Алесь Чумакоў (Стары Ольса), Алесь Лютыч (B:N:). Энергетыкай Ульяны быў зачараваны Арцемій Троіцкій; прафесіяналізм і харызму гурта адзначаюць беларускія вядомыя музыкі і журналісты, якія трапілі на выступы атэсты.
Драйв і пяшчота, бадзёрасць і шаленая энэргетыка, а па-над усім харызматычны голас фронтгерл гурта ATESTA.
EP "Skrali" (2020)
LP "16+" (2021)
EP "Kamaedzzzica" (2021)
LP "Fataĺna apošni" (2022)
Гурт ATESTA ў сацсетках:
http://www.youtube.com/c/ATESTA
https://instagram.com/__atesta__
https://www.facebook.com/atestaby/
t.me/atestaby