BY
па-беларуску

Анлайн-канцэрт гурта "ПАПАРАЦЬ"

Канцэрт, зняты ў сакавіку 2023 года ў Менску

Калышыця — Вуціца —  Зялён чамбор — Вэлытай — Рэчанька — Марья — Калыханка
Беларускія народныя песні, акрамя "Марья" (муз. і сл. Т. Салаўёвай)

Гарадзенскі паўакустычны гурт “Папараць” грае ўласныя апрацоўкі беларускіх народных песень, хутчэй у стылі world-music, з выкарыстаннем шматлікіх этнічных інструментаў з розных куткоў свету, а таксама песні лідара гурта Таццяны Салаўёвай - часам на яе ўласныя тэксты, а часцей на вершы паэтаў, класікаў і сучаснікаў, на беларускай і рускай мовах.

Гурт выдаў два паўнафарматных альбома, некалькі EP і сплітаў. “Папараць” адкрытая да супрацоўніцтва, мелі месца сумесныя канцэртныя працы з акадэмічнымі музыкамі, танцорамі і  паэтамі. Канцэрты гурта адбываліся ў Польшчы, Латвіі, Літве, Украіне. 
На пачатку  2023 года гурт выдаў альбом “Глубина”, пра які узгадвалася ў музычным аглядзе art.context.com  
Зараз калектыў рыхтуе трэці альбом і працуе над новай праграмай беларускіх народных песень.


Склад гурта:
Таццяна Салаўёва – спеў, акустычная гітара, аўтар песень і аранжыровак
Ілля Пячынін – бас-гітара, флейты
Павел Салаўёў – калімба, ксілафон, варганы, гуслі, этнічныя духавыя
Ігар Адасік – перкусія
Аліна Бойка – цымбалы 

Сайт гурта: http://paparats.art   
 

Глядзець больш