Падчас фестывалю Pradmova ў Кракаве Андрэй Хадановіч размаўляе з дырэктаркай выдавецтва “VESNA” — Веснай Вашко і перакладчыкам Сяргеем Шупам пра выдавецкую стратэгію, улюбёных аўтараў ды аўтарак і новыя выклікі, што паўстаюць перад стваральнікамі беларускай культуры. С.Шупа прадстаўляе поўнае двухтомнае выданне паэзіі геніяльнага яўрэйскага літаратара Мойшэ Кульбака і разам з А.Хадановічам дзвюма мовамі чытае яго паэму “Райсн (Беларусь)”.