Хто такая Алаіза, што прыехала ў “краіну Сарматыю” заходняй госцяй і, магчыма, была спаленая як ведзьма? А сам “сарматызм” у паэме – прызнанне ў любові ці іранічная феміністычная дэканструкцыя? (Ці, можа, адно зусім не замінае другому?) Выхад “Сарматыі” на іншых мовах: перамогі і паразы перакладчыкаў.
Кніга “Канстытуцыя”: як у актуальнай паэзіі суадносяцца паэтычнае і палітычнае? Чаму сучасная аўтарка піша вершы на палях “асноўнага закона Рэспублікі Беларусь” і друкуе іх паралельна з ім? Як у паэмы “Канстытуцыя” з’явілася сястра-блізнятка пад назвай “Геалогія”?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні – у нашай размове. А яшчэ – вершы, якія паэткі чытаюць са сваіх кніг.
М. Мартысевіч. САРМАТЫЯ
Кніга цалкам прададзеная.
Электронны варыянт кнігі можна спампаваць на Kamunikat.org
Г. Янкута. КАНСТЫТУЦЫЯ
Кнігу можна замовіць праз Kamunikat.org