BY
па-беларуску
Драўляны чалавек Інакенцій ды іншыя дзіўныя людзі Вольгі П.

Драўляны чалавек Інакенцій ды іншыя дзіўныя людзі Вольгі П.

Віцебск не толькі месца з'яўлення першага беларускага трамвая, але і месца правядзення першага кінасеанса, які, паводле некаторых дадзеных, адбыўся ажно ў 1896 годзе. А ў трыццатыя ў Віцебску хацелі пабудаваць першую беларускую кінафабрыку. І калі б абставіны склаліся па-іншаму, «Беларусьфільм» мог мець віцебскую прапіску. Але з кіно ў Віцебску не зраслося. Усе прыкметныя беларускія кінападзеі адбываюцца ў сталіцы. Там жа жывуць і працуюць (або працавалі да апошняга часу) усе больш-менш актыўныя беларускія кінематаграфісты. За адным выключэннем. І гэтае выключэнне клічуць Вольга Прусак.

Складана сказаць, наколькі менавіта Віцебск паўплываў на яе творчасць. У любым выпадку, практычна ўсе героі яе фільмаў так ці інакш звязаныя з гэтым горадам. А яшчэ ёсць і п'есы. Уласна, беларуская публіка даведалася пра Вольгу Прусак менавіта ў кантэксце тэатра.

Вольга Прусак

У 2016 годзе за п'есу «Сіртакі» аўтарка атрымала прэмію знакамітага брытанскага драматурга Тома Стопарда «Яркі дэбют» на Міжнародным біенале сучаснай драматургіі «Свабодны тэатр». За прэміяй пайшлі пастаноўкі. Розныя п'есы Вольгі Прусак ставіў беларускі Свабодны тэатр і іншыя тэатральныя кампаніі як у Беларусі, так і за мяжой. Тэатральны поспех Вольгі Прусак не дзівіць – яна ўвесь час была звязаная з тэатрам па працы, хіба што не ў якасці актрысы. Хоць яркая знешнасць і манеры напэўна дазволілі б ёй зрабіць кар'еру і ў гэтай прафесіі. Але замест ігры ў тэатры Вольга Прусак здымае дакументальныя фільмы.

Першы называецца «Бел 79» (2017).
 

Назва пайшла ад маркіроўкі вядомага гуматэхнічнага вырабу завода «Белшына». Менавіта на такіх катаецца герой фільма Генадзь, дзівакаваты і дзівосны жыхар Віцебска.
 
«Бел 79» (2017)

З дапамогай аб'ектыва камеры Яўгена Урублеўскага (пастаяннага аператара Вольгі Прусак) рэжысёрка распавядае пра апантанасць Генадзя дзіўным рухомым экіпажам на аснове ці то газонакасілкі, ці то мотаблока. Герой «Бел 79» адпраўляецца на ім у невялікае падарожжа па Віцебску. І звычайныя ў паўсядзённым жыцці рэчы ў фільме раптам паўстаюць чароўнымі, а сустрэтыя па дарозе Генадзем жыхары горада выглядаюць казачнымі персанажамі.
 

«Наш мілы, добры духавы аркестр» (2018)

Галоўная прыкмета і галоўная ўдача рэжысёрскага почырку Вольгі Прусак у незвычайным пункце гледжання на навакольны свет і людзей у ім. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ў беларускай дакументалістыцы яе погляд самы арыгінальны на сённяшні дзень. Як і тыя, пра каго яна здымае.

Як правіла, гэта дзіўныя, творчыя і невыносна мілыя асобы, у якіх, як у персанажаў, відавочна закаханая рэжысёрка і якіх пачынае любіць і глядач ужо пасля некалькіх хвілін прагляду. Як таго ж уладальніка чароўнага мотаблока Генадзя або героя наступнага фільма Вольгі Прусак – мастака Артура Ісачэнкава, якому прысвечаны

Фільм «Наш мілы, добры духавы аркестр» (2018)
 



Мастаком, дакладней, чалавекам, які трансфармуе свет навокал, у стужцы «Новае неба над новай краінай» (2019) (https://youtu.be/iJs25_BnyOQ) паўстае добра вядомы беларусам Алесь Пушкін. Творца (на час падрыхтоўкі гэтага тэксту знаходзіцца за кратамі ў беларускай турме і прызнаны палітзняволеным) паўстае ў сваёй іпастасі арганізатара Купалля ў маляўнічым кутку Беларусі. Рэжысёрка стварае тут не толькі партрэт героя, колькі групавы партрэт сучасных беларусаў і таго асяроддзя, якое іх акружае.

Візуальнае атачэнне ў фільмах Вольгі Прусак таксама адрозніваецца ад звычайнага для дакументалістыкі рэалізму або, як часта цяпер бывае, натуралізму. Яе героі цалкам блізкія і пазнавальныя, як блізкая і вядомая краіна, у якой яны жывуць. Але ўсё ж такі дзеянне фільмаў Вольгі Прусак праходзіць не зусім у тым свеце, у якім жывём мы, гледачы.

Бліжэй за ўсё гэты свет да сусвету Марка Шагала, дакладней, яго прасцей параўнаць з фантазіяй мастака, у якога самыя звычайныя людзі і прадметы пачынаюць выглядаць незвычайна. Шмат у чым гэта заслуга аператара Яўгена Урублеўскага, але ўсё ж такі прынцыповае бачанне рэжысёркі ў дадзеным выпадку на першым месцы.

Вось і ў фільме «DECOMPOSITION» (2021), апошняй па часе працы Вольгі Прусак, звыклыя краявіды Віцебска паўстаюць пад своеасаблівым ракурсам. Хоць сама стужка куды бліжэйшая да нашай рэальнасці, чым усе яе папярэднія, што не дзіўна: рэальнасць, у якой беларусы апынуліся пасля жніўня 2020, куды менш казачная і цудоўная. Героі «DECOMPOSITION» якраз знаходзяцца ў стане, калі да гэтай новай рэальнасці трэба прывыкаць. Ды толькі ў іх, як і ў пераважнай большасці нашых суайчыннікаў, гэта не вельмі атрымліваецца.

«DECOMPOSITION» здымаўся летам 2021 года, і многія рэаліі 2022-га ў кадр не патрапілі. Але сказаць, што гэты фільм ужо стаў гісторыяй, было б няправільна. Характэрную атмасферу няўпэўненасці ў заўтрашнім дні пазнаеш з першага кадра. Героі – тыя самыя «няз'ехаўшыя», якім даводзіцца толькі і назіраць за зменамі ў сваім родным горадзе. Кавярні, арт-прасторы, турыстычныя і багемныя месцы ў цэнтры ўтульнага і прыгожага Віцебска па інэрцыі яшчэ прымаюць наведвальнікаў. Вонкава ў кадры ўсё звыкла і спакойна. Людзі мерна п'юць каву і гамоняць на летніх тэрасах. Але адчуванне няправільнага парадку рэчаў пераследуе ўвесь фільм: нешта тут пайшло не тое і не так.

Вольга Прусак паказвае знешне ўтульны свет, што назаўжды змяніўся і перакуліўся, у разгар ціхай катастрофы. Выжываць у гэтым спрабуюць героі стужкі – прадстаўнікі арт-свету Віцебска. Ім даводзіцца сутыкацца з той рэчаіснасцю, якая спачатку не падаецца страшнай. Ды і атмасфера фільма, як і ўсіх астатніх работ Вольгі Прусак, не нагружаная кепскімі эмоцыямі. У ім пакуль яшчэ ёсць месца мяккай іроніі, што вылучае аўтарскі стыль рэжысёркі. Грубы кантакт з рэчаіснасцю тут адбываецца лёгка і з гумарам. Героі-мастакі сутыкаюцца з г.зв. работнікамі культуры куды мякчэй, чым таго варта было б чакаць. Сама Вольга Прусак, пры ўсім сваім багатым пачуцці гумару, утрымліваецца ад прамой сатыры на неразумных і сляпых супрацоўнікаў правінцыйнай «х*ячечной», што ўласнаручна зачышчаюць культурную прастору горада, якую закліканы аберагаць і развіваць.

Цэнтральны герой фільма, як заўсёды ў Вольгі Прусак, казачны. Гэта драўляны чалавек Інакенцій, чыя сумная і інэртная фігура лепей за ўсё пасуе атмасферы няшчаснага горада. Інакенцій, які плыве па хвалях Заходняй Дзвіны, – галоўны вобраз стужкі, і яго кожны можа інтэрпрэтаваць па-свойму. Сучасная дакументалістыка, як і сама Вольга Прусак, рэдка выкарыстоўвае метафары. І ў гэтым выпадку лішнія сэнсы шукаць не варта. Драўляны чалавек Інакенцій хутчэй стварае настрой, чым да чаго-небудзь заклікае або распавядае аб чым-небудзь.

«DECOMPOSITION» падобны на істотную, гаваркую паўзу ў музычным творы. Фрагменты рэальнасці тут адказваюць самі за сябе. Вольга Прусак выяўляе складана арганізаваны хаос гарадскога артыстычнага жыцця, па-беларуску акуратны і спарадкаваны. У любыя іншыя часы ён выглядаў бы нават прывабна і кранальна. Але кантэкст часу не дазваляе даць рады пры праглядзе. Віцебск у гэтым фільме выглядае спакойным і ўлагоджаным, як, напэўна, выглядаюць для старонняга вока ўсе беларускія гарады. Але толькі калі не ўлічваць кантэкст…
 

«Новае неба над новай краінай» (2019)

Мастаком, дакладней, чалавекам, які трансфармуе свет навокал, у стужцы «Новае неба над новай краінай» (2019) паўстае добра вядомы беларусам Алесь Пушкін.
 

«Новае неба над новай краінай» (2019)

Творца (на час падрыхтоўкі гэтага тэксту знаходзіцца за кратамі ў беларускай турме і прызнаны палітзняволеным) паўстае ў сваёй іпастасі арганізатара Купалля ў маляўнічым кутку Беларусі. Рэжысёрка стварае тут не толькі партрэт героя, колькі групавы партрэт сучасных беларусаў і таго асяроддзя, якое іх акружае.

 

Візуальнае атачэнне ў фільмах Вольгі Прусак таксама адрозніваецца ад звычайнага для дакументалістыкі рэалізму або, як часта цяпер бывае, натуралізму. Яе героі цалкам блізкія і пазнавальныя, як блізкая і вядомая краіна, у якой яны жывуць. Але ўсё ж такі дзеянне фільмаў Вольгі Прусак праходзіць не зусім у тым свеце, у якім жывём мы, гледачы.
Бліжэй за ўсё гэты свет да сусвету Марка Шагала, дакладней, яго прасцей параўнаць з фантазіяй мастака, у якога самыя звычайныя людзі і прадметы пачынаюць выглядаць незвычайна. Шмат у чым гэта заслуга аператара Яўгена Урублеўскага, але ўсё ж такі прынцыповае бачанне рэжысёркі ў дадзеным выпадку на першым месцы.

Фільм Вольгі Прусак «DECOMPOSITION» можна паглядзець тут.

Вось і ў фільме «DECOMPOSITION» (2021), апошняй па часе працы Вольгі Прусак, звыклыя краявіды Віцебска паўстаюць пад своеасаблівым ракурсам. Хоць сама стужка куды бліжэйшая да нашай рэальнасці, чым усе яе папярэднія, што не дзіўна: рэальнасць, у якой беларусы апынуліся пасля жніўня 2020, куды менш казачная і цудоўная. Героі «DECOMPOSITION» якраз знаходзяцца ў стане, калі да гэтай новай рэальнасці трэба прывыкаць. Ды толькі ў іх, як і ў пераважнай большасці нашых суайчыннікаў, гэта не вельмі атрымліваецца.

«DECOMPOSITION» (2021)

«DECOMPOSITION» здымаўся летам 2021 года, і многія рэаліі 2022-га ў кадр не патрапілі. Але сказаць, што гэты фільм ужо стаў гісторыяй, было б няправільна. Характэрную атмасферу няўпэўненасці ў заўтрашнім дні пазнаеш з першага кадра. Героі – тыя самыя «няз'ехаўшыя», якім даводзіцца толькі і назіраць за зменамі ў сваім родным горадзе. Кавярні, арт-прасторы, турыстычныя і багемныя месцы ў цэнтры ўтульнага і прыгожага Віцебска па інэрцыі яшчэ прымаюць наведвальнікаў. Вонкава ў кадры ўсё звыкла і спакойна. Людзі мерна п'юць каву і гамоняць на летніх тэрасах. Але адчуванне няправільнага парадку рэчаў пераследуе ўвесь фільм: нешта тут пайшло не тое і не так.

 

Вольга Прусак паказвае знешне ўтульны свет, што назаўжды змяніўся і перакуліўся, у разгар ціхай катастрофы. Выжываць у гэтым спрабуюць героі стужкі – прадстаўнікі арт-свету Віцебска. Ім даводзіцца сутыкацца з той рэчаіснасцю, якая спачатку не падаецца страшнай. Ды і атмасфера фільма, як і ўсіх астатніх работ Вольгі Прусак, не нагружаная кепскімі эмоцыямі. У ім пакуль яшчэ ёсць месца мяккай іроніі, што вылучае аўтарскі стыль рэжысёркі. Грубы кантакт з рэчаіснасцю тут адбываецца лёгка і з гумарам. Героі-мастакі сутыкаюцца з г.зв. работнікамі культуры куды мякчэй, чым таго варта было б чакаць.


Сама Вольга Прусак, пры ўсім сваім багатым пачуцці гумару, утрымліваецца ад прамой сатыры на неразумных і сляпых супрацоўнікаў правінцыйнай «х*ячечной», што ўласнаручна зачышчаюць культурную прастору горада, якую закліканы аберагаць і развіваць.
Цэнтральны герой фільма, як заўсёды ў Вольгі Прусак, казачны. Гэта драўляны чалавек Інакенцій, чыя сумная і інэртная фігура лепей за ўсё пасуе атмасферы няшчаснага горада. Інакенцій, які плыве па хвалях Заходняй Дзвіны, – галоўны вобраз стужкі, і яго кожны можа інтэрпрэтаваць па-свойму. Сучасная дакументалістыка, як і сама Вольга Прусак, рэдка выкарыстоўвае метафары. І ў гэтым выпадку лішнія сэнсы шукаць не варта. Драўляны чалавек Інакенцій хутчэй стварае настрой, чым да чаго-небудзь заклікае або распавядае аб чым-небудзь. 
 

«DECOMPOSITION» падобны на істотную, гаваркую паўзу ў музычным творы. Фрагменты рэальнасці тут адказваюць самі за сябе. Вольга Прусак выяўляе складана арганізаваны хаос гарадскога артыстычнага жыцця, па-беларуску акуратны і спарадкаваны. У любыя іншыя часы ён выглядаў бы нават прывабна і кранальна. Але кантэкст часу не дазваляе даць рады пры праглядзе. Віцебск у гэтым фільме выглядае спакойным і ўлагоджаным, як, напэўна, выглядаюць для старонняга вока ўсе беларускія гарады. Але толькі калі не ўлічваць кантэкст…

Фільм працяты адчуваннем самотнага і пакінутага Genius Loci, «генія месца». Як і героі Вольгі Прусак. Як і драўляны чалавек Інакенцій пад паверхняй вады. Напэўна, гэта трэба перажыць. На самоце, а лепш за ўсё разам.

А яшчэ Вольга Прусак мае планы здымаць ігравое кіно. Але пра гэта як-небудзь іншым разам.
 

П'есы Вольгі Прусак можна пачытаць тут.

Глядзець больш
Мы ідзём глядзець «Купалу»! І слухаць «Песняроў»
Мы ідзём глядзець «Купалу»! І слухаць «Песняроў»

Беларускі кінематограф за паўгадзіны да нацыянальнага героя

Цуды анімацыі Івана Гапіенкі
Цуды анімацыі Івана Гапіенкі

Глядзіце анімацыю і аповед аўтара пра сябе і сваю творчасць на Art-context.com

Горад, якога (ужо) няма
Горад, якога (ужо) няма

Фільмы "Гэта я, Мінск" (2022, Беларусь) і "MINSK" (2021, Расія--Эстонія)

Тут і цяпер. Што такое кіно Мікіты Лаўрэцкага
Тут і цяпер. Што такое кіно Мікіты Лаўрэцкага

Перамога беларускага фільма "Спатканне ў Мінску" на партугальскім кінафестывалі DOCLISBOA

Анімацыя. Эксперымент. Беларусь
Анімацыя. Эксперымент. Беларусь

Усё самае галоўнае пра анімацыйны эксперымент увогуле і пра беларускі ў прыватнасці

Музыка кіно
Музыка кіно

Кіно гучыць. Музыка і музыканты заўсёды былі адным з самых папулярных сюжэтаў у беларускіх дакументалістаў. Вось і за апошні час выйшла адразу тры стужкі, прысвечаныя музычнаму кірунку.

Маланка
Маланка

Беларусь, 2020, драма, рэж. Агата Міхайлава

Фільм
Фільм "Decomposition"

Галоўны герой стужкі – сучасны Віцебск, які вымушана развітваецца са сваёй арт-сцэнай, мастакамі, культурнай ды чалавечай прасторай...