BY
па-беларуску
Архіў падзей
23.05.2023 - 28.05.2023 Талін, Рыга, Вільнюс, Кракаў
Канцэртны тур гурта “Петля Пристрастия” Беларускі гурт “Петля Пристрастия” @petliaband едзе ў канцэртны тур па гарадах Еўропы. На рахунку хлопцаў шэсць магутных паўнафарматных альбомаў і незлічоная колькасць канцэртаў, на якіх ніхто ў зале не застаецца абыякавым. Канцэрты на гэтым тыдні: Талін 23.05 Рыга 25.05 Вільнюс 26.06 Кракаў 28.05
19.05.2023 - 29.05.2023 Варшава
Выстава Рамана Камінскага "Past Garden" На выставе прадстаўлены творы, якія сталі вынікам працы мастака з асабістымі пачуццямі апошніх месяцаў. Творчасць Рамана Камінскага — гэта пастаянны эксперымент з выкарыстаннем розных медыяў (жывапіс, графіка, скульптура, музыка, танец), але галоўнай тэмай застаецца штодзённасць і яе псіхалагізм.
18.05.2023 - 20.05.2023 Вільня
«Шпакоўнік» - тры дні з найлепшымі беларускімі выканаўцамі ў Вільне «Шпакоўнік» — гэта цыкл музычна-паэтычных сустрэч, натхнёных творчай ініцыятывай актрысы Віленскага старога тэатра Анастасіі Шпакоўскай. Тры дні з найлепшымі беларускімі выканаўцамі ў Вільне - Алена ЖалудОк (Алена Зуй-Вайцяхоўская), дуэт «Тапачкіны», ATESTA, KETЭВAH, Аляксандрам Дзянісавым (Дзецюкі), «Nakapiano» і Аляксандр Памідораў.
15.05.2023 - 30.05.2023 Вільня
Выстава “Дыялогі” ў Вільні Выстава “Дыялогі” – сумесны праект мінскай галерэі ДК і віленскай галерэі GODO, які прадстаўляе “размову” двух выдатных беларускіх сучасных мастакоў: Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча
Гурт "Sumarok" у Беластоку Сольны канцэрт лідара беларускага гурта Sumarok @sumarokband Ігара Палынскага з удзелам Кацярыны Ваданосавай, Андрэя Дробыша і іншых у Беластоку (Klubokawiarnia Duży Pokój). Акурат у гэты дзень Ігару Палынскаму споўніцца 30 год. Гурт Sumarok быў заснаваны ў Полацку ў 2009 годзе. За час, які мінуў, былі дзясяткі канцэртаў, фестывалі, альбомы і сінглы, кліпы.
19.06.2023 - 19.06.2023 Мінск
Размова са Змітром Скварчэўскім пра Купалле Сустрэча з даследчыкам тутэйшай міфалогіі Змітром Скварчэўскім у Этнакрама РАГНА. Гутарка пойдзе пра купальскія міфы і сэнсы: блізнечны міф, Купалу, русалку і ведзьму, нябеснае вяселле, купальскія цуды і інш.
06.06.2023 - 30.06.2023 Мінск
Фотавыстава Ігара Шалкуненкі "Жыць Жыццё" Фотавыстава Ігара Шалкуненкі «Жыць Жыццё» ў кавярні «ÇAVA» на Макаёнка. «Выстава прысвечана стану „тут і зараз“, стану пражывання жыцця паўнацэнна ў дадзены момант часу. Стану, калі мы не трывожымся аб будучыні і не сумуем па мінулым. Слухаем тое, што чуем зараз. Бачым тое, што бачым зараз. Адчуваем тое, што адчуваем зараз і тут. Са сваіх фатаграфій я абраў тыя, у якіх, як мне здаецца, гэты стан прысутнічае», — кажа аўтар.
28.05.2023 - 28.05.2023 Гомель
Спектакль «Маленькі прынц» тэатра ценяў у Гомелі Тэатр ценяў і шоу светлавых карцін @theatre.of.silence паказваюць у арт-прасторы "Зялёны Дом у Квартале" @zelyonyjdomgomel спектакль «Маленькі прынц». Казачная гісторыя пра каханне і вернасць легендарнага пісьменніка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы "Маленькі прынц" , напісаная ў 1943 годзе, - гэта спроба ўцячы ад жаху вайны ў свет дзяцінства, супрацьпаставіўшы вайне чалавечыя каштоўнасці: каханне, спачуванне, надзею.
22.05.2023 - 17.06.2023 Віцебск
Выстава “Графіка” ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва “Графіка” - выстава твораў выпускнікоў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва. Беларуская школа графікі – адна з наймацнейшых у Еўропе. Выставу можна назваць сапраўдным фестывалем тэхнік, тэхналогій, творчых манер і памкненняў.
22.05.2023 - 07.06.2023 Мінск
POP-UP STORE БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ POP-UP STORE БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ ў сценах пляцоўкі @vershy_kult - часовая экспазіцыя-продаж цікавых лімітаваных работ беларускіх аўтараў (графіка/фатаграфія). У экспазіцыі прадстаўлены работы наступных аўтараў: Міхаіл Дайлідаў, Сяргей Кажамякін, Вадзім Качан, Сафія Піскун, Таццяна Савік, Ігар Саўчанка, Марыя Сыракваш. Куратарка - Дзіна Данілавіч
15.05.2023 - 31.05.2023 Мінск
Выстава Аляксея Лацінніка "Унутры калейдаскопа" На выставе прадстаўлены карціны, створаныя ў розныя перыяды творчасці мастака. Як нашае жыццё складаецца з розных шматкоў падзей, адчуванняў, эмоцый і думак – так і гэтая выстава з'яўляецца калейдаскопам розных тэм і жанраў. У экспазіцыі можна ўбачыць філасофскія абстракцыі, арыгінальныя маскі, эксперыментальнае мастацтва, арт-інсталяцыі.
15.05.2023 - 15.06.2023 Віцебск
Выстава «Abstract» у Віцебску Творы больш за 30 беларускіх сучасных мастакоў у камбінаце мастацтваў «ArtROOF» і ў бізнес-цэнтры «Марка-Сіці». На выставе размесцяцца жывапіс і графіка, скульптура і інсталяцыя.
15.05.2023 - 18.06.2023 Мінск
Фестываль «Арт-Мінск» у Палацы Мастацтваў Больш чым 450 твораў мастацтва ад 200 мастакоў Беларусі, уключаючы як вядомых, так і пачынаючых аўтараў. На фестываль паступіла больш за трох тысяч работ і тысячу заявак з Мінска, Гомеля, Брэста, Віцебска, Наваполацка і іншых гарадоў Беларусі. 90% прац будуць размешчаны на анлайн-платформе па продажы мастацтва Artcenter.by.
03.05.2023 - 28.05.2023 Магілёў
Выстава “Жаночы Род” у Музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілеве. Адаптацыя выставачнага праекта, што з аншлагам прайшоў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыю выставы складаюць каля пяцідзесяці твораў традыцыйнага і прафесійнага беларускага мастацтва ХХ-ХХІ стст., у якіх знайшлі адлюстраванні архетыпічныя ўяўленні адносна вобраза жанчыны і прыроды жаночага свету ў традыцыйнай беларускай культуры. Куратар выставы – Вольга Чарняўская, с.н.с. музея В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Аўтар праекта, сакуратар выставы – Дзмітрый Салодкі
17.04.2023 - 27.06.2023 Мінск
Выстава “Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Выстава прымеркавана да 500-годдзя з часу першага выдання паэмы. У экспазіцыі можна пабачыць выданні з фонду Нацыянальнай бібліятэкі, аб’яднаныя агульнай тэмай сюжэта паэмы, а таксама творы беларускіх мастакоў. Выстава дае магчымасць здзейсніць падарожжа на паўтысячагоддзя назад і скласці ўласнае ўяўленне аб велічы і скарбах продкаў сучасных беларусаў.