BY
па-беларуску
Архіў падзей
02.09.2023 - 02.09.2023 Сопат
«Mara Fest»: драйвовая мультыкультурніцкая імпрэза на беразе мора Фестываль адбудзецца ў Лясной оперы ў Сопаце. На сцэне: NaviBand, Intelligency, Іван Дорн, Ляпіс Трубяцкой, Sarsa і Моніка Бродка. Гасцей чакаюць шмат сустрэчаў, забаваў і неспадзяванак.
17.08.2023 - 17.08.2023 Гданьск
Акустычны канцэрт менскага індзі-рок гурта «Дом сувязі» ў Гданьску Музыкі зайграюць амаль усё, што ўмеюць, і нават крыху больш. Абяцаюць зрабіць незвычайным ваш звычайны будны дзень. Ну то завітвайце!
16.08.2023 - 16.08.2023 Вільня
Вечар беларускай паэзіі «Вольныя чытанні» Арганізатары падрыхтавалі творы са зборнікаў «Не расстраляныя», Таццяны Сапач і Уладзіміра Караткевіча. Вы можаце прачытаць вершы сваіх любімых аўтараў ці проста прыйсці і паслухаць беларускую паэзію
10.07.2023 - 21.07.2023 Амстэрдам
Выстава беларускіх мастачак "Rooting Point" Выстава Rooting Point трох мастачак — Алены Давідовіч, Юліі Мекес і Ташы Арловай. Мэта сумеснага праекту — прыцягнуць увагу шырокай аўдыторыі да культуры Беларусі, а таксама да тэмы захавання ўласнай ідэнтычнасці ўдалечыні ад дома. Праект — калабарацыя трох мастачак беларускага паходжання, кожная з якіх па-свойму нанова адкрывае свае карані ў сувязі з іміграцыяй, беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі ў самой Беларусі і жудаснай вайной у суседняй Украіне.
09.07.2023 - 09.07.2023 Варшава
Фестываль Huchna Fest у Варшаве У Варшаве на беразе Віслы пройдзе бясплатны Huchna Fest з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам. Хэдлайнер музычнай сцэны — @superbessemusique, літаратурнай — Альгерд Бахарэвіч.
07.07.2023 - 07.07.2023 Вена
Канцэрт гурт ZnakStop у Вене У дзень народзінаў Янкі Купалы гурт ZnakStop выступіць з канцэртам у Вене. ZnakStop — гэта дуэт з Брэста які стварае музыку з нотай беларускай душы. Музыкі выступаюць у розных жанрах — апошнім часам больш паглыбляючыся ў acoustic-beat.
20.06.2023 - 20.06.2023 Вільня
Купалаўцы са спектаклем «Шэпт» у Вільні Купалаўцы граюць у Вільні свой свежы спектакль «Шэпт» паводле дакументальнай кнігі Сяргея Лескеця пра беларускіх шаптух і вядунняў! Рэжысёр — Раман Падаляка! Гэта даследаванне беларускіх шаптух і знахарак, апошніх людзей прасторы міфа, увасобленае на тэатральнай сцэне.
19.06.2023 - 25.06.2023 Лодзь
Фотавыстава «Паміжжа / Месяц фатаграфіі ў Мінску» ў межах традыцыйнага Fotofestiwal Lodz у Лодзі. На выставе можна пабачыць фотаздымкі шматлікіх беларускіх мастакоў. Частка фота асэнсоўваюць жыццё апошніх трох гадоў, іншыя праекты былі створаны раней, але ўсе яны апісваюць сустрэчу са станам зыбкай памежнасці паміж нармальным жыццём і вайной, турмой, выганнем, смерцю. Транзітны стан і чаканне зрабілася самім жыццём. Вялікія ідэі і мары сціснуліся да побытавага, няўстойлівага і крохкага зараз. Надзея знікае і рассейваецца ў тумане Паміжжа.
19.06.2023 - 09.09.2023 Гожуў-Велькапольскі
Выстава “Хай ззяе. Вакол фотаархіва VEHA” Выстава “Хай ззяе. Вакол фотаархіва VEHA” у галерэі MOS @mos_gorzow (Гожув-Велькапольскі, Польшча). Да ўдзелу ў выставе былі запрошаны мастачкі з Беларусі, Польшчы і Макао. Кожная працавала з пэўнай калекцыяй і агульнай канцэпцыяй архіву VEHA. Мастачкі: Kate Ngan Wa Ao, Rozalina Busel, Olga Anna Markowska, Lesia Pczołka , Katarzyna Sienkiewicz Куратарка: Vera Zalutskaya
07.06.2023 - 11.06.2023 Гданьск, Батумі
ŠUMA запрашае далучыцца да канцэртнага тура "KUPALINKA" Касмічная ŠUMA запрашае ўсіх беларусаў і беларусак далучыцца да канцэртнага тура «KUPALINKA»! “Мы хочам даць гэтай песьне новае дыханьне і зрабіць яе гітом сярод беларусаў і беларусак, расьсеяных цяпер па ўсім сьвеце! Для нас «KUPALINKA» гэта знак волі і адраджэньня беларускай культуры”
06.06.2023 - 06.06.2023 Варшава
Аляксандр Чарнуха прэзентуе раман «Свінні» па-беларуску Сатырычны бэстсэлер «Свінні» , які за год прачыталі больш чым у трыццаці краінах цяпер можна будзе прачытаць і па-беларуску ў перакладзе Алеся Плоткі. У якасці адмысловага госця на прэзентацыі кнігі выступіць Аляксандр Памідораў. Уваход на прэзентацыю вольны.
25.05.2023 - 28.05.2023 Варшава
Беларускія незалежныя выдаўцы на кніжнай выставе ў Варшаве Выдавецтва "Янушкевіч" разам з імпрынтам "Кнігаўка" выходзіць на Варшаўскую выставу з трыма навінкамі: Альгерд Бахарэвіч "Хлопчык і сьнег", Альгерд Бахарэвіч "Ператрус у музэі", Аляксандр Чарнуха "Свінні"
14.09.2023 - 25.09.2023 Мінск
Art Store "Автопортрет. Откровение" ў Мінску Art Store "Автопортрет. Откровение" ў прасторы “Вершы Культурные” @vershy_kult Праект аб'ядноўвае працы 18 аўтараў, якія працуюць у розных медыя, і паказвае тое, якім сябе бачыць і адчувае мастак. Аўтары транслююць сваю Я-канцэпцыю, у якую ўваходзяць іх назіранні за сабой, асэнсаванне сваіх пачуццяў і станаў у сапраўдны момант: "Хто я? Які я зараз?".❓ Набыць працы можна ў @vershy_krama
12.09.2023 - 12.09.2023 АНЛАЙН
Чарговая сустрэча анлайн-кінаклуба Chrysalis Mag і Punctum Point Часопіс аб сучасным беларускім мастацтве Chrysalis Mag і Punctum Point кінаклуб @punctum.point з Бішкека запрашаюць на чарговую сустрэчу сумеснага анлайн-кінаклуба. 12 верасня, арганізатары чакаюць вас па спасылцы ў Google Meet з 20:00 да 22:00* па Мінскім часе.
07.09.2023 - 08.10.2023 Мінск
Выстава-продаж "Восеньскі Салон" Чарговы "Восеньскі Салон" у Палацы Мастацтва ў Мінску. На выставе прадстаўлена творчасць 220 маладых беларускіх мастакоў, адабраных прафесійным журы з больш як тысячы кандыдатаў. Творы даступны да прагляду таксама на анлайн-платформе @artcenter.by
06.09.2023 - 10.12.2023 Віцебск
Выстава «З глыбінь клічу…» ў Музеі Марка Шагала Выстава афортаў і літаграфій Марка Шагала ў Віцебску Выстава прысвечана тэме малітвы і пакаяння ў творчасці мастака. Назва выставы - першы верш 129 (130) псалма Давіда, які лічыцца адным з пакаянных псалмоў. Надзеяй на міласэрнасць і адкупленне прасякнуты яго радкі.
01.09.2023 - 01.10.2023 Гродна
Выстава прац Дзяніса Камарова ў Гродна Выстава прац Дзяніса Камарова @kamarou_art у гарадзенскім @yrbanist.bar У прадстаўленых працах можна ўбачыць змешванне розных стыляў і тэхнік. Камароў - мастак і даследчык, які праз свае карціны адлюстроўвае сацыяльныя аспекты жыцця.
10.08.2023 - 03.09.2023 Мінск
Выстава беларускай мастачкі Марыі Сыракваш “ПРА RADZIMA”. “ПРА RADZIMA” – праект, які прысвечаны гістарычным караням і вытокам мінулага. Гэта адносіны аўтара да Роднай зямлі, якія насычаны ўспамінамі пра шматлікія падарожжа, пра ўражанне і стаўленне да вобраза Беларусі, фарміраванне асабістага генетычнага кода.
07.07.2023 - 07.07.2023 Мінск
Перфоманс ESCAPE Насці Шакуноквай Перфоманс ESCAPE ў прасторы @vershy_kult. Аўтары перфомансу — паэт і мастачка Насця Шакунова @shakunova_nasta + мастачка Сегрэнёва Анастасія @ana18sketches ESCAPE - гэта разважанне пра выслізгванне і спробу знайсці апоры ў прасторы і сабе самім. Апоры, за якія ты можаш ухапіцца, каб цябе не знесла моцнай плынню вузкай ракі. Прыходзьце адчуваць, глядзець, слухаць, танцаваць.
06.07.2023 - 31.07.2023 Мінск
Выстава «Успамін пра Нямігу» Выстава пад адкрытым небам «Успамін пра Нямігу» у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. У экспазіцыі – фота рэдкіх відаў старой забудовы вуліцы Нямігі да яе рэканструкцыі, выпадкова знойдзеныя на выкінутай фотастужцы. Выстава арганізавана сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі.
03.07.2023 - 09.07.2023 Віцебск
Выстава беларускага фатографа-дакументаліста Паўла Ганчара "Лёгкасць быцця" Павел Ганчар – фотамастак, які вельмі любіць Беларусь, гэта немагчыма не адчуць па ягоных працах. Выстава “Лёгкасць быцця” – гэта першая рэтраспектыўная выстава аўтара, на якой будуць прадстаўлены 48 чорна-белых работ. Заяўленая "лёгкасць" у эрудыяванага гледача можа мець як мінімум дзве-тры асацыяцыі з вядомымі яе значэннямі.
26.06.2023 - 27.07.2023
Новы сінгл і кліп мінскага праекта Plennaya Volya Plennaya Volya - «Маяк». Час ўставаць Новы сінгл гурта - гэта развіццё ключавога пасылу творчасці PV. Гэта заўсёды музыка аб дарозе ад цемры да святла. На гэты раз - літаральна. Бо "Маяк" - гэта гучны заклік узяць сябе ў рукі, стаць "капітанам свайго карабля" і адправіцца насустрач яркаму маяку.
19.06.2023 - 23.06.2023 Гродно
Фотавыстава "Горад Людзей" ў Гродна Фотавыстава "Горад Людзей", прысвечаная жыхарам Гродна ў @yrbanist.bar Аўтар - гродзенскі фатограф Міхаіл Анішчанка. “Горад - гэта людзі, якія ствараюць унікальную атмасферу на яго вуліцах, вызначаюць прыгажосць архітэктуры і надаюць гораду асаблівую аўру”. На выставе вы зможаце пагрузіцца ў свет гродзенцаў, сфатаграфаваных аўтарам ў 70-80 гады мінулага стагоддзя.
19.06.2023 - 22.06.2023 Мінск
Літаратурны пленэр “Марафон-99. Гэта мая дарога дамоў” да 99-годдзя Васіля Быкава Літаратурны пленэр “Марафон-99. Гэта мая дарога дамоў” у Музей-дача Васіля Быкава Праект адбудзецца 19 чэрвеня у 99-ты дзень нараджэння Васіля Быкава. З гэтага мерапрыемства пачнецца падрыхтоўка да 100-гадовага юбілею пісьменніка. 21 і 22 чэрвеня - мастацкі васільковы пленэр! Тэматыка — адлюстраванне вобразаў Васіля Быкава праз наіўнае (інсітнае) мастацтва.