Кожны год у ліпені Сацыяльная ўстанова дапамогі людзям з аўтызмам «Майстэрня Побач» праводзіць летнік для сваіх студэнтаў.
Падчас летніка падлеткі шмат падарожнічаюць і адкрываюць для сябе новыя месцы Беларусі. Яны былі ў Нясвіжы і Мірскім замку, ездзілі ў Заслаўе, Налібоцкую пушчу, Дукору і Дудуткі, Станькава і Азярцо. Свае ўражанні яны перадалі ў малюнках. Падлеткі малявалі не толькі тыя месцы, у якіх пабывалі, але і тыя, якія б таксама хацелі наведаць.
Падчас паездкі ў Заслаўе былі ў Музеі маляванкі. Групу ўразілі працы Алены Кіш і Язэпа Драздовіча. Таму майстар па маляванні, Аксана Прэнц-Майсак, прапанавала студэнтам майстэрні стварыць свае карціны па матывах сюжэтаў маляванак і паспрабаваць свае сілы ў стылі наіўнага мастацтва.
«Мы ўсе прывыклі падарожнічаць і адпачываць за межамі Беларусі, лічылася, што сваё заўсёды паглядзець паспеецца і не шанавалася... Так было амаль ва ўсіх да кавіднага каранціну... Абмежаванне перамяшчэння ператварылася ў захапленне: сваімі прыроднымі і архітэктурнымі славутасцямі, цікавасцю да гісторыі невялікіх гарадоў і забытых сядзіб, мы таксама сталі больш падарожнічаць па Беларусі і адкрываць новыя гарады, здзіўляючыся, дзе ж мы былі раней... Колькі турыстычных маршрутаў, блогаў, фатографаў цяпер! і ўнікальна зараз тое, што аднаўляецца і вяртаецца да жыцця... Дзеці малявалі тое, што бачылі ў сваіх вандраваннях з сям'ёй, з камандай летніка, выбіралі тое, што ім спадабалася з пункту гледжання архітэктуры і дзівіліся, чаму руіны немагчыма аднавіць...»
Мы хочам, каб кожны жыхар Беларусі ведаў, што побач жывуць розныя людзі
Падтрымаць майстэрню можна, пералічыўшы любую пасільную для вас суму на дабрачынны рахунак МДГА "Майстэрня Побач" праз АРІП: дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні /Дапамога дзецям, дарослым/ Майстэрня Побач / дабрачынныя ўзносы / код паслугі 5249641.