BY
па-беларуску

"Наш горад Мінск"

Выстава "Майстэрні Побач"

Сацыяльная ўстанова дапамогі людзям з аўтызмам «Майстэрня Побач» прадстаўляе мастацкія працы студэнтаў Майстэрні, прысвечаныя Мінску.

Чаму галоўным героем выставы стаў Мінск?

Мы хочам паказаць горад, якім яго бачаць нашы студэнты, паказаць знакавыя, усімі любімыя мясціны. Гэта Асмолаўка і парк імя Горкага, вазы на праспекце Незалежнасці, хата з русалкамі, Чырвоны касцёл і шмат што іншае. Мы імкнемся паказаць важнасць даступнага гарадскога асяроддзя, аб'яднаць тэму горада і жыццё чалавека з аўтызмам у ім. У кожнага жыхара Мінска ёсць свае любімыя маршруты, і ў чалавека з аўтызмам яны таксама ёсць. Часта мы ідзем піць каву ў адно і тое ж любімае кафэ, выбіраем пэўную дарогу, калі едзем па справах ці збіраемся на шпацыр. Для чалавека з аўтызмам вельмі важныя такія рытуалы, знаёмыя маршруты, звыклае асяроддзе. Нягледзячы на тое, што знаёмы маршрут - гэта частка стэрэатыпіі для людзей з аўтызмам, яны любяць горад гэтак жа, як любім яго мы.

Мы хочам, каб кожны жыхар Мінска ведаў, што побач жывуць розныя людзі
Падтрымаць майстэрню можна, пералічыўшы любую пасільную для вас суму на дабрачынны рахунак МДГА "Майстэрня Побач" праз АРІП: дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні /Дапамога дзецям, дарослым/ Майстэрня Побач / дабрачынныя ўзносы / код паслугі 5249641.

*Для прагляду выставы націсніце на адзін з абразкоў

shinkevich
АЭРОПОРТ
ВАЗА И ТЕЛЕБАШНЯ
КАВЯРНЯ
КРАСНЫЙ КОСТЕЛ. ОСЕНЬ.jpg
РОТОНДА И КОЛЕСО ОБОЗРЕНИЯ
СОБОР СВЯТОГО ДУХА
ПОЖАРНОЕ ДЕПО9912
ОСМОЛОВКА1234
КРАСНЫЙ КОСТЕЛ1987
ПАРК ГОРЬКОГО78098098
savchik-mitia
ВАЗЫ НА ПРОСПЕКТЕ7643
КОЛЕСО ОБОЗРЕНИЯ2233.jpg
ОСМОЛОВКА (3)
ВОКЗАЛ474757
КИНОТЕАТР РАКЕТА
КИНОТЕАТР САЛЮТ272
ЛОШИЦКИЙ ПАРК100
ПАРК ЧЕЛЮСКИНЦЕВ---
РОТОНДА7338
УЛИЦА ОКТЯБРЬСКАЯ00999
labockij dmitrij.jpg
ВАЗЫ НА ПРОСПЕКТЕ (2)
НОЧЬ. ВЕРХНИЙ ГОРОДККЕ.jpg
КРАСНЫЙ КОСТЕЛ123
ЛЕБЕДИ. ПАРК ГОРЬКОГО234
РАКУШКА. ПАРК ГОРЬКОГО67467
staroswitskij-roman.jpg
ВОРОТА МИНСКА132
КИНОТЕАТР ПОБЕДА4
КИНОТЕАТР РАКЕТА 256
КИНОТЕАТР РАКЕТА44
КИНОТЕАТР САЛЮТ4
КРАСНЫЙ КОСТЕЛ11
ОСМОЛОВКА876
ТРОИЦКОЕ ПРЕДМЕСТЬЕ. ВЕСНА1
ТРОИЦКОЕ ПРЕДМЕСТЬЕ3
ВОРОТА МИНСКА 2---
ВЫСТАВОЧНЫЙ ЦЕНТР15
gotto-wladimir.png
155 АВТОБУС.jpg
ВОРОТА МИНСКА9128
akwapark
atrakciony-w parke-gorkogo
dikij -poezd
opernyj-teatr-osen
osmolowka
КОСТИН АЛЕКСЕЙ.jpg
КОЛЕСО ОБОЗРЕНИЯ6.jpg
КРАСНЫЙ КОСТЕЛ6.jpg
ПОЖАРНОЕ ДЕПО6
РАТУША6
СТАДИОН ДИНАМО5
domsrusalkami
planetarij.jpg
stefan shewchik
minsk.osen.otrazenije
minskie morye
АКАДЕМИЯ НАУК3456
МИШУК ИВАН 234.jpg
ПАРК ГОРЬКОГО234
БУЙНОВСКИЙ АЛЕКСАНДР 2.jpg
ОСМОЛОВКА759
УЛИЦА ОКТЯБРЬСКАЯ967
ПЛАНЕТАРИЙ1817
domkostrowickoj
krasnzjkosciol
opernyjteatr
sobor
ulicalenina
wazynaprospekcie
werchnijgorod
chikmanowich-warswara2.jpg
kabak-aleksandr.jpg
krasnyj-mostik
loshiskij park
matvej-mazanik.jpg
wazy-na-prospekte
krasnyjkosciol.jpg
rotonda.jpg
kripik-roman
shchupak-bogdan.jpg
ПЛАНЕТАРИЙ019283
palacprofsojuzov

АЎТАРЫ ПРАЕКТА:

 

ШЫНКЕВІЧ МАТВЕЙ (10 гадоў)
Мацвей любіць гуляць у лега і гуляць у планшэт. У вольны час ён малюе, лепіць з пластыліну і гліны, глядзіць ролікі па гісторыі і геаграфіі, ведае ўсё пра дыназаўраў. Смела можна сказаць — «хадзячая энцыклапедыя».

 

 

 

 

СТАРАСВІЦКІ РАМАН (10 гадоў)
Мілы, добры і крыху сарамлівы, Рома любіць кантактавацца, пісаць тэксты, маляваць і гуляць у планшэт, глядзець відэа пра грыбы.

 

 

 

 

 

САЎЧЫК МІЦЯ (31 год)
Дапытлівы, працавіты, любіць дапамагаць родным і навакольным людзям. Міця любіць збіраць канструктары з лега і маляваць. Ён глядзіць навіны на планшэце і самастойна фатаграфуе на тэлефон усё, што адбывалася ў яго за дзень.

 

 

 

БУЙНОЎСКІ АЛЯКСАНДР (12 гадоў)
Паслядоўны і сур'ёзны. Саша любіць гуляць у тэлефон, кампутар, глядзець мультфільмы і відэа.

 

 

 

 

 

ГОТТА УЛАДЗІМІР (14 гадоў)
Добры, чулы, ранімы, з заразлівым смехам.
Любіць транспарт, пазлы, фігуркі герояў, лато. Глядзіць мультфільмы і казкі.

 

 

 

 

 

ДЗІМА ЛАБОЦКІ (14 гадоў)
Дзіма любіць гуляць у лега і збіраць маленькія цацкі з кіндэрсюрпрызаў, гуляць у кампутарныя гульні. Любіць прагулкі па горадзе. Любіць глядзець відэа-агляды станцый метро і розных маршрутаў наземнага транспарту.


 

 

 

КОСЦІН АЛЯКСЕЙ (16 гадоў)
Лёша любіць мультфільмы, фантастычныя фільмы, гуляць на вуліцы, катацца на арэлях і на самакаце. Гуляць на кампутары. Цікавіцца героямі мультфільмаў, фігуркамі, любіць складаць пазлы.

 

 

 

 

МАЗАНІК МАТВЕЙ (13 гадоў)
Мацвей любіць гуляць з мячыкам, катацца на самакаце і вісець на турніку, ляпіць з пластыліну. Больш за ўсё любіць парашут у майстэрні і не выносіць адчыненыя дзверы і вокны.

 

 

 

 

МІШУК ІВАН (19 гадоў)
Пуктуальны, сур'ёзны, вельмі акуратны, Іван любіць збіраць пазлы, гуляць у планшэт, любіць бульбу фры, любіць глядзець музычныя кліпы, рэкламныя ролікі. Любіць хадзіць у басейн і скакаць з вышкі.

 

 

 

 

ШЧУПАК БОГДАН (13 год)
Энергічны, самастойны, сапраўдны «чалавек - рух». Багдан любіць батуты, турнік, гамак, лато і слаймы. Любіць мультфільмы, відэа пра насякомых, купацца і лазіць на спорткомплексе.

 

 

 

 

КАБАК АЛЯКСАНДР (20 гадоў)
Саша калекцыянуе мыла з рознымі пахамі! Любіць глядзець ютуб і гуляць з папрыгунчыкам.

 

 

 

 

 

Стэфан Шэўчык (16 гадоў)
Майстар графікі, захоплены і ўважлівы да дэталяў. Стэфан – летуценнік футурыст. Захоплены ідэямі будучага ладу гарадоў, дзе ёсць тэлепорты, паветраныя ліфты і высокі эканамічны рост, у гарадах камфортна жывецца ўсім людзям і жывёлам. Стэфан марыць, што людзі ў будучыні ўмеюць спраўляцца са сваімі злымі пачуццямі, а гуманізм – найвялікшая чалавечая каштоўнасць. Марыць адправіцца ў падарожжа, але вельмі баіцца лятаць на самалёце. А яшчэ Стэфан любіць глядзець кароткія ролікі ў ютубе, есць чыпсы і салёныя арэшкі.


Хільмановіч Варвара (12 гадоў).
Вясёлая, непасрэдная, таварыская дзяўчынка. Заразліва смяецца і любіць быць у цэнтры ўвагі.
Вары падабаецца спяваць, расказваць вершы, танцаваць, маляваць, спрабаваць новыя стравы і часам гарэзнічаць.

 

 
 

Глядзець больш
СЛАВУТАСЦІ БЕЛАРУСІ
СЛАВУТАСЦІ БЕЛАРУСІ

Выстава прац студэнтаў Сацыяльнай ўстановы дапамогі людзям з аўтызмам «Майстэрня Побач» 

Умоўныя межы Алеся Родзіна
Умоўныя межы Алеся Родзіна

«Эксперыментальны кантакт» ― выставачны праект памяці мастака ў Мінску

Краявіды ўнутраныя і невідавочныя. Кераміка Ганны Мядзведзевай
Краявіды ўнутраныя і невідавочныя. Кераміка Ганны Мядзведзевай

Выстава «Пейзажы» ў Арт-Цэнтры Марка Роткі ў Даўгаўпілсе

ЛАРЫСА.
ЛАРЫСА.

Выстава Васілісы Палянінай

Найноўшы беларускі дызайн
Найноўшы беларускі дызайн

Беларускі саюз дызайнераў працягвае працу над стварэннем Анталогіі беларускага дызайна