Гэта гісторыя пра маю бабулю. Я спрабую падзяліцца ёй праз сямейныя фотаздымкі, асабістыя рэчы, невялікія артыфакты яе жыцця і фізічнага існавання.
Пярсцёнак, які бабуля Ларыса насіла,
колькі я яе памятаю, застаўся мне ў спадчыну. Гэта вечна кружляючае па
коле, пакорлівае “Спаси и сохрани”
набыло зусім іншае адценне, калі
трапіла да мяне дарослай. Гэта назойлівае “Спаси и сохрани”
пачало вызваляць надзею і боль, тым самым “Спасать и сохранять” самае каштоўнае, што засталося мне ад
бабулі — успаміны.
На выставе ёсць відэа, дзе бабуля распавядае пра сваю сям’ю, гледзячы ў фотаальбом. У той момант яна ўжо
дрэнна адрознівае выдуманныя
гісторыі ад фактаў. Пасля таго, як
сыходзіць блізкі чалавек, нам не
застаецца анічога, акрамя адраджэння памяці праз крохкія вобразы.
Калі бабулі не стала, сваякі вывезлі яе
рэчы і прадалі дом з агародам.
Засталася цішыня на чорна-белых карцінках, дзе я — малая, бацькі
маладыя, а бабуля — шчаслівая ад таго,
што мы ізноў сабраліся разам.
2019 / in progress