Беларускі саюз дызайнераў / Belarusian union of designers апублікаваў конкурсныя працы, створаныя беларускімі аўтарамі да 215-годдзя знакамітага творцы, ураджэнца Беларусі, Напалеона Орды.
Конкурс быў абвешчаны ў розных намінацыях – плакат, ужытковыя формы (прынты для аддзення і торбаў, сувеніры, аксэсуары і г.д.), а таксама памятны знак, для абазначэння архітэктурных аб’ектаў, якія маляваў Напалеон Орда.
У конкурсе прынялі ўдзел 32 беларускіх аўтары, якія прадставілі 47 прац.
Напалеон Орда (1807 – 1883) – наш славуты зямляк, літаратар і кампазітар, музыка, мастак. Дзякуючы гравюрам Напалеона Орды сёння мы маем уяўленне аб тым, як выглядалі архітэктурныя помнікі Беларусі. Імем мастака і кампазітара названы вуліцы ў Мінску, Брэсце і Гродне, мастацкая школа ў Пінску, яго работа – выява Нясвіжскага замка Радзівілаў – адлюстравана на беларускай банкноце ўзору 2000 года. У горадзе Іванава ўсталяваны адзіны ў Еўропе помнік Напалеона Орды. Да 200-годдзя мастака Нацбанк Беларусі выпусціў памятныя манеты з яго выявай, а Нацыянальная бібліятэка РБ выдала альбом “Напалеон Орда: з фондаў Нацыяльнай бібліятэкі Беларусі”.
Напалеон Орда – знакаміты грамадскі і культурны дзеяч не толькі Беларусі, але і ўсяго свету, ад якога нам засталася багатая гісторыка-культурная спадчына – бясцэннае адлюстраванне мінулых стагоддзяў.