BY
па-беларуску
Антось Сівых. Вершаформы

Антось Сівых. Вершаформы

Віртуальная выстава
7
mix
1.2
4
8
10.3
11
12
14
17.1
17.2
18
20
22
25
28
29
30.1
35
36
1.1
2
3
5
6
9
10.1
10.2
13
15
16
19
21
23
24
26
27
30.2
31
32
33
34

Антось Сівых – беларускі мастак і рэжысёр – дэбютаваў са сваёй першай персанальнай выставай "Вершаформы". Антось увесь час спрабаваў знайсці, як выклікаць у людзей зацікаўленнасць да паэзіі. Вершаформы сталі своеасаблівым спосабам адкрываць новыя формы паэзіі і даследаваць літаратуру.

Творца перадае візуальны бок вершаў праз свае працы. Ён запісвае вершы беларускіх і замежных аўтараў літара па літары, раскрываючы іх незвычайныя формы ў графічным выглядзе.

На выставе можна ўбачыць вершаформы і на творы Тодара Кляшторнага, Ларысы Геніюш, Уільяма Шэкспіра. Выставу можна ўмоўна падзяліць на некалькі сектараў. Адны працы звязаны з тэмай падарожжаў, другія – з горадам, трэці – набор працаў, напісаных на знойдзенных на вуліцы матэрыялах.

Яшчэ адзін сектар выставы прысвечаны эксперыментам: гэта шэраг палічак з рознымі творамі, у якіх мастак спрабаваў знаходзіць новыя кірункі для развіцця вершаформаў. Апошні шэраг прац прысвечаны экзістэнцыяльным і сур'ёзным тэмам.

Для Антося вершаформы – гэта не толькі мастацтва, але і сацыяльны інструмент, які стварае дыскусіі. Большасць вершаформаў складана прачытаць. У яго працах усе бачаць нешта свае. Напрыклад, у вершаформе на першую главу Евангелля паводле Іаана гледачы знаходзяць розныя фігуры: анёлаў, грыфонаў, сэрца, нават ялінку. 

Нейкія вершаформы Антось піша на песні. Напрыклад, яго вершаформа на песню "Лёгкія-лёгкія" Лявона Вольскага. Мастак ствараў яе з думкай аб чымсьці гарадскім і індустрыяльным. У гэтай працы можна ўбачыць лятучы будынак, які прыгадвае мануфактуру ці завод. Такія элементы надало гучанне самой песні.

Свае вершаформы Антось піша чорным атрамантам і пяром на ўсім, што ёсць пад рукой. Як кажа мастак, выбар матэрыялу залежыць ад памеру яго тубы. Так, большасць яго прац зроблена на звычайнай офіснай паперы. Але нейкія – на знойдзеных на вуліцы матэрыялах. 

Адна з вершаформаў, якую можна ўбачыць на выставе, напрыклад, была зроблена на частцы мура, які адваліўся з будынку. Гэта вершаформа на "Муры" Яцэка Качмарскага ў перакладзе на беларускую. 

Іншая вершаформа, створаная на сцяне, гэта "Віно старое" габрэйскага аўтара Мойшэ Кульбака. Антось напісаў гэтую працу насупраць Цэнтра Дыялогу імя Марэка Эдэльмана ў мемарыяльным парку Park Ocalałych (Парк Выжылых), прысвечанага польскім габрэям, якія выжілі ў Лодзінскім гета. Мастак не планаваў загадзя месца для стварэння вершавормы – гэта атрымалася само па сабе. Для стварэння гэтай працы мастак выкарыстаў насычаную зялёную фарбу, каб ярчэй адлюстраваць сэнс верша. 

Антось часта знаходзіць візуальныя формы сваіх прац падчас іх стварэння. Аднак, бывае і так, што мастак ужо загадзя мае пэўную фігуру ці форму ў думках. Адна з яго прац – вершаформа на твор Аркадзя Куляшова "Калі з зямлі на белай хмары ў неба" – адразу была напісана з думкай пра карабель. 

Форму стварыла месца, у якім Антось пісаў твор: седзячы ля вялізарнага караблю ў Гданьску. Нягледзячы на тое, што сам верш Куляшова прысвечаны палётам і касмадрому, у ім можна прасачыць карабельныя метафары і сувязь з гэтай тэмай. Яны пачынаюцца з першых радкоў твора: "Калі з зямлі на белай хмары ў неба // Падымецца магутны карабель,..".

Яшчэ адна запланаваная вершаформа Антося была напісана на твор Юлія Таўбіна "Вам". Гэта быў такі персанальны экзамен для мастака: навучыцца кіраваць формай. Гэтых лучнікаў у Антося два: адзін на выставе, а другі – у калекцыянера.

Нейкія свае працы Антось стварае па замовах. Яго цыкл вершаформы на верш Тодара Кляшторнага "На зары" – адзін з прыкладаў. З гэтым цыклам мастак эксперыментаваў, таму праца прадстаўлена ў дзвюх варыянтах.

Я хацеў паспрабаваць штосьці экспрэсіўнае і выбуховае з аднаго боку, а з другога – стварыць адметную форму, – тлумачыць мастак. – У мяне было разуменне, якую форму я хачу стварыць, таму што гэтая вобразы літэральна прапісаны ў вершы. Дарэчы, у мяне ёсць варыянт, дзе я налажыў адно на другое. Яно таксама цікава сумяшчаецца. 

Выставу “Вершаформы” афлайн можна паглядзець да 14 снежня ў Музеі мастацкай кнігі (Muzeum Książki Artystycznej) у Лодзі па вуліцы Piotrkowska 86, Kamienica pod Gutenbergiem. Само месца, як заўважыў мастак, самае лепшае для прац, звязаных з кнігамі і літаратурай.

Інтэрв'ю з Антосем Сівых у раздзеле АРТ: Антось Сівых: Візуальная паэзія і дакументальнае кіно

Глядзець больш
СЛАВУТАСЦІ БЕЛАРУСІ
СЛАВУТАСЦІ БЕЛАРУСІ

Выстава прац студэнтаў Сацыяльнай ўстановы дапамогі людзям з аўтызмам «Майстэрня Побач» 

Умоўныя межы Алеся Родзіна
Умоўныя межы Алеся Родзіна

«Эксперыментальны кантакт» ― выставачны праект памяці мастака ў Мінску

Краявіды ўнутраныя і невідавочныя. Кераміка Ганны Мядзведзевай
Краявіды ўнутраныя і невідавочныя. Кераміка Ганны Мядзведзевай

Выстава «Пейзажы» ў Арт-Цэнтры Марка Роткі ў Даўгаўпілсе

"Наш горад Мінск"

Выстава "Майстэрні Побач"

ЛАРЫСА.
ЛАРЫСА.

Выстава Васілісы Палянінай

Найноўшы беларускі дызайн
Найноўшы беларускі дызайн

Беларускі саюз дызайнераў працягвае працу над стварэннем Анталогіі беларускага дызайна

Максім Осіпаў: шляхам парадоксаў
Максім Осіпаў: шляхам парадоксаў

Мастак Максім Осіпаў дакладна ведае, што такое кіч і ў чым яго вабная сіла