BY
па-беларуску
Вучымся здымаць кіно

Вучымся здымаць кіно

Майстар-клас для удзельнікаў Сацыяльнага валанцёрскага клуба

Сацыяльны валанцёрскі клуб, пра які мы расказвалі ў адным з нашых мінулых фільмаў працягвае развівацца. Нядаўна яго ўдзельнікі задумаліся аб павелічэнні сваёй прысутнасці ў сацыяльных сетках і медыя. І вырашылі правесці майстар-клас па відэаздымкам з удзелам рэжысёра і педагога Рамана Сачанкі. Як вядома, вучыцца значна цікавей на практыцы, таму вырашана было сумясціць майстар-клас па відэаздымкам з заняткамі па танцах на інвалідных калясках, баскетболе на інвалідных калясках і бочэ. Усе ўдзельнікі засталіся ўражаныя

Раман Сачанка, рэжысёр, педагог:

- З развіццём тэхнічнага прагрэсу кіно зараз даступна ўсім, у т.л. і дзецям з любымі інклюзіямі… У майстар-класе ўдзельнічае мужчына, які цалкам паралізаваны, ён працуе ў IT, займаецца нейрасеткамі - ён таксама можа здымаць кіно, - яму дастаткова мець зафіксаваны смартфон, ён можа аддаваць галасавыя каманды і ён можа здымаць.

Кіно, знятае чалавекам з абмежаванымі магчымасцямі і чалавекам з поўным сектарам фізічных магчымасцяў, калі ён мае пэўную думку, калі яно правільна знята - ніколі не адрозніш. Кіно пластычнае, кіно візуальнае, кіно аўдыяльнае – кіно зараз даступна. І гэтаму якраз можна навучыць, можа, не за адзін кароткі майстар-клас, але базавым асновам можна навучыць любога, далей ужо ўсё будзе залежаць ад твайго жадання, ад тваёй здольнасці аналізаваць тое, што ты робіш, крытычна ставіцца да гэтага працэсу.

Па сваёй сутнасці, рэжысура ўпіраецца ў нашае мысленне і ўспрыманне, і менавіта пра гэта я казаў на занятках, пра тое, што ўсё ўпіраецца ў нашу думку, у тое, што мы ўспрымаем свет пэўным чынам. Гэты ж прынцып працуе ў кіно, таму што кіно - гэта свет, толькі адлюстраваны праз экран.

Сяргей, удзельнік майстар-класа:
- Я тут сёння са сваёй дачкой, яна ўдзельніца Сацыяльнага валанцёрскага клуба. Сёння я знаёміўся з магчымасцю навучыцца здымаць фота і відэа на свой тэлефон, уважліва слухаў рэжысёра, які тлумачыў, як гэта рабіць - мне спадабалася.

Я ніколі раней не цікавіўся гэтай тэмай, але сёння мяне зацікавіў майстар-клас, бо з намі займаўся прафесіянал. Я навучыўся канцэнтравацца на малюнку, які знаходзіцца на экране тэлефона, і ўжо паціху разумець, што трэба рабіць, каб атрымаць правільны вынік. Я думаю, што мне гэта спатрэбіцца, таму што ў мяне ёсць жаданне здымаць, карыстацца гаджэтам, часта бываюць прыемныя моманты, якія хацелася б захаваць і потым перадаць сваім блізкім, паказаць тое, што я ўбачыў - не заўсёды атрымліваецца.

Я думаю, што сённяшні майстар-клас - гэта чарговы штуршок, каб рабіць здымкі якасна, і сваё ўбачанае перадаць тым, каму хачу. Я спадзяюся, што фота і відэа будуць атрымлівацца ў мяне лепш і лепш, і сённяшні досвед мне спатрэбіцца.

Андрэй Гапановіч, кіраўнік Сацыяльнага валанцёрскага клуба:
- Валанцёры клуба вядуць цікавую сацыяльную дзейнасць. І зараз, з дапамогай дасведчаных настаўнікаў, яны жадаюць навучыцца распавядаць аб сваёй працы сваімі словамі і паказваць яе сваімі вачамі, так, як гэта бачаць яны самі. Мы атрымліваем неабходныя веды і навыкі, каб дэманстраваць тое, што нам падабаецца рабіць і дзяліцца вынікамі сваёй працы.

СЮЖЭТЫ, ЗНЯТЫЯ ЧЛЕНАМІ САЦЫЯЛЬНАГА ВАЛАНЦЁРСКАГА КЛУБА:

*«Юлия Сагайдукевич. В движении». 
Оператор и монтаж: Владимир Ловков


*«Александра Франц. Танец».
Социальный волонтерский клуб. Минск, 2023


«Марина Карпова».
Социальный волонтерский клуб. Минск, 2023

 

Глядзець больш
"Майстэрня побач"

Дабрачынны праект для сацыялізацыі і творчага развіцця людзей з аўтызмам

Дакументальны праект
Дакументальны праект "Мастацтва для ўсіх". Частка 2

Героі гэтага фільма – кіраўнік Сацыяльнага валанцерскага клуба Андрэй Гапановіч і прадусар Сямейнага інклюзіўнага тэатра “і” Леанід Дзінерштэйн.

Дзве грані Максіма Лагуна
Дзве грані Максіма Лагуна

Быць іншым, асаблівым - гэта такі рэдкі дар у часы цяперашняй татальнай аднастайнасці! 

Інтэрактыўны спектакль “Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека” – яркая тэатральная пастаноўка беларускага Сямейнага інклюзіў-тэатра “i”. У спектаклі занята 175 артыстаў, з іх 65 чалавек з аўтызмам. 

Героі гэтага фільма - не толькі цудоўныя акцёры, але яшчэ і мастакі, фатографы, музыканты. Творчасць становіцца для іх спосабам узаемадзеяння з мірам і разумення саміх сябе, сваіх пачуццяў і эмоцый.