BY
па-беларуску
Віртуальная выстава «ЗЗЯННЕ»

Віртуальная выстава «ЗЗЯННЕ»

dscf8594-01
dscf8597-01
dscf8608-01
dscf8611-01
dscf8750-01
dscf8752-01
dscf8753-01
dscf8755-02
dscf8763-01
dscf8768-01
dscf8769-01
dscf8779-01

Прадстаўляем сумесную творчасць Вані Мішкова і Дзімы Шыцікава —  падапечных "Цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў і пажылых людзей" у Мінску. Большасць работ выкананы на вялікіх фарматах алейнай пастэллю і акварэллю.

Кацярына Кардончыкава – псіхолаг, мастак, арт-тэрапеўт, кіраўнік майстэрні "Краіна Оз" пры Цэнтры дзённага знаходжання інвалідаў і пажылых людзей: “Важнай чалавечай патрэбай з'яўляецца імкненне мяняць, пераўтвараць рэчаіснасць. Дарослыя людзі з псіхічнымі асаблівасцямі абмежаваныя ў гэтым, пазбаўленыя магчымасці здзяйсняць фундаментальныя выбары ў сваім жыцці, прымаць рашэнні і прытрымлівацца іх, уплываць. Хоць ушчамленне функцый свядомасці дае магчымасць успрымаць рэчаіснасць інакш, з перавагай пачуццёвай сферы, пашырэннем уплыву несвядомага. 

Калі я прашу сваіх хлопцаў пачаць маляваць, я прашу іх выказаць сябе так, як ім хочацца, даю ім адчуванне, што гэта каштоўна. Дзеля гэтага я прыходжу да іх, каб падзяліць іх уяўленні, падтрымаць іх досвед. Пачаць маляваць, пераадолеўшы страх, выпацкаць ліст або перакрэсліць яго гэтае важнае для іх рашэнне. Белы ліст – гэта кавалачак рэальнасці, і таму магчымасць узаемадзейнічаць з ёй з актыўнай пазіцыі —  пазіцыі творцы, тэрапеўтычная для хлопцаў”
.

   Дзіма Шыцікаў —  інвалід першай групы, дарослы мужчына з прыроджанай псіхічнай дысфункцыяй. Дзіма заўсёды малюе кругі рознага памеру,  часам яны выстройваюцца шэрагамі, часам напластоўваюцца адзін на аднаго, ствараючы спіралепадобны рух. Дзіма самастойна стварыў вялікую колькасць работ, выкарыстоўваючы розныя акружнасці ў розных кампазіцыйных рашэннях, у розных каляровых гамах. Але тут прадстаўлена менавіта яго сумесная творчасць з Ваням.


Ваня Мішкоў —  малады хлопец з сіндромам Дауна. Ваня можа маляваць розныя выявы, альбо ствараць абстрактныя кампазіцыі. Нязменным жа застаецца яго радаснае псіхічнае ўзбуджэнне ў працэсе працы. У сумеснай творчасці з Дзімам, Ваню належаць самыя эмацыйна зараджаныя фрагменты. 
 

Кацярына падкрэслівае, што яе ўмяшанне, як кіраўніка складалася толькі ў тым, каб перыядычна круціць ліст для таго, каб кампазіцыя насіла выпадковы, непрадказальны характар. У многім сваю задачу, як кіраўніка, Кацярына бачыць у тым, каб ператвараць творчыя заняткі ў займальную гульню. Кацярына ўпэўнена, што найважнейшае гэта тое, што карціна ў выніку жыве сваім жыццём і з'яўляецца вынікам міжлюдзкіх зносін, заснаваных на любові і павазе да спецыфічнай індывідуальнасці.

 

 

 


Кацярына Кардончыкава: «Тут я проста жыву, няма аніякіх задач, усё здзяйсняецца само сабой. Усё, што я раблю —  добра, усё прымаецца. Гэтыя людзі жывуць у сем'ях, іх псіхалагічны стан стабільны. Іх любяць. А ў мяне няма бар'ера ў зносінах, я ўзаемадзейнічаю на роўных. Таму мы проста дзелімся сябар з сябрам. Я адчуваю сябе часткай круга, а не кіраўніком. Калі я пачынала працаваць з дарослымі людзьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, я думала аб тым, што мне ўдасца ўзбагаціць свой вопыт, што я даведаюся нешта новае, нешта важнае пра сябе і свет. Так і сталася. А мы ж проста малявалі разам».

 


 

Глядзець больш
"Майстэрня побач"

Дабрачынны праект для сацыялізацыі і творчага развіцця людзей з аўтызмам

Вучымся здымаць кіно
Вучымся здымаць кіно

Майстар-клас для удзельнікаў Сацыяльнага валанцёрскага клуба

Дакументальны праект
Дакументальны праект "Мастацтва для ўсіх". Частка 2

Героі гэтага фільма – кіраўнік Сацыяльнага валанцерскага клуба Андрэй Гапановіч і прадусар Сямейнага інклюзіўнага тэатра “і” Леанід Дзінерштэйн.

Дзве грані Максіма Лагуна
Дзве грані Максіма Лагуна

Быць іншым, асаблівым - гэта такі рэдкі дар у часы цяперашняй татальнай аднастайнасці! 

Інтэрактыўны спектакль “Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека” – яркая тэатральная пастаноўка беларускага Сямейнага інклюзіў-тэатра “i”. У спектаклі занята 175 артыстаў, з іх 65 чалавек з аўтызмам. 

Героі гэтага фільма - не толькі цудоўныя акцёры, але яшчэ і мастакі, фатографы, музыканты. Творчасць становіцца для іх спосабам узаемадзеяння з мірам і разумення саміх сябе, сваіх пачуццяў і эмоцый.