Сацыяльная ўстанова дапамогі людзям з аўтызмам «Майстэрня Побач» - гэта ўнікальны дабрачынны праект для сацыялізацыі і творчага развіцця людзей з аўтызмам. Тут юнакі і дзяўчаты наведваюць заняткі па кераміцы і маляванню, робяць інтэр'ерныя мазаікі.
Для дарослых людзей з аўтызмам арганізавана працяглае знаходжанне, дзе яны разнастайна і з карысцю праводзяць час па-за домам, ўзаемадзейнічаюць адзін з адным, развіваюць бытавыя навыкі і вучацца мець зносіны.
Майстэрня Побач – гэта месца для людзей з аўтызмам, дзе ім заўсёды рады і дзе яны могуць мець зносіны, тварыць і быць шчаслівымі.
Майстэрня вядзе сваю дзейнасць у Мінску бесперапынна з 2015 года і існуе за кошт ахвяраванняў неабыякавых людзей.
У мінулым годзе камандай Майстэрні быў створаны праект «Life inside out», у фокусе якога падлеткі і дарослыя людзі з аўтызмам.
«THE LIFE INSIDE OUT»
Аўтары праекта імкнуліся расказаць пра аўтызм, пра тое, як ён уплывае на самога чалавека і яго блізкае асяроддзе, з якімі цяжкасцямі яны сутыкаюцца.
«Лічым, што гэта датычыцца кожнага. Таму што мы з вамі, як пазлы адной карціны, часткі аднаго цэлага - грамадства» — кажуць аўтары ініцыятывы.
Улетку майстэрня арганізоўвае летнік – лагер дзённага знаходжання для падлеткаў і дарослых людзей з аўтызмам. Праграма лагера насычаная і дазваляе удзельнікам майстэрні пазнаваць новае і раней недаступнае для іх.
У іншы час — падлеткі займаюцца творчымі праектамі ў памяшканнях майстэрні, дзе ладзяцца тэматычныя мастацкія заняткі па жывапісу, мазаіцы і кераміцы, рыхтуюцца працы да конкурсаў выстаў.
Каманда творчай майстэрні – гэта спецыялісты суправаджэння, псіхолагі і педагогі, прафесійныя мастакі і керамісты.
У апошні час удзельнікі майстэрні працавалі над падрыхтоўкай прац да выставы "Наш горад Мінск".
«Тэма нашых прац будучай выставы ўзнікла сама сабой, — гаворыць Таццяна Галубовіч — як нешта зусім непарыўнае і звязанае з намі і нашымі штодзённымі простымі такімі неабходнымі навыкамі, як хадзіць, сядзець, ехаць, стаяць і глядзець, думаць, марыць, любіць, чакаць ...»
«Хто мы людзі з абмежаванымі магчымасцямі ў гэтым горадзе?
Якія месцы мы так любім, што не можам без гэтага пражыць і дня...»
Выставу "Наш горад Мінск" Майстэрні Побач можна паглядзець у Віртуальнай галерэі АртКантэкст.
Цяпер праект шукае магчымасці для супрацоўніцтва і калабарацыі з людзьмі і арганізацыямі, якія знаходзяцца ў Беларусі. Майстэрні вельмі патрэбная інфармацыйная падтрымка, важна, каб людзі ведалі, што"мы тут і мы ёсць".
Падтрымаць майстэрню можна, пералічыўшы любую пасільную для вас суму на дабрачынны рахунак МДГА "Майстэрня Побач" праз АРІП: дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні /Дапамога дзецям, дарослым/ Майстэрня Побач / дабрачынныя ўзносы / код паслугі 5249641. (ЕРИП-> Благотворительность, общественные объединения -> Помощь детям, взрослым -> Майстэрня Побач -> Благотворительные взносы | код услуги 5249641)