BY
па-беларуску
Летнік «Майстэрні Побач»

Летнік «Майстэрні Побач»

Кожны год у ліпені Сацыяльная ўстанова дапамогі людзям з аўтызмам «Майстэрня Побач» праводзіць летнік для сваіх студэнтаў.

Летнік - гэта магчымасць для хлопцаў з аўтызмам быць у падтрымліваючям асяроддзі, дзе ёсць цікавы расклад дня, заняткі, прагулкі, паездкі і пікнікі. Дзе ёсць камунікацыя і магчымасць займальна бавіць час. Камунікацыя – адзін з асноўных дэфіцытаў у людзей з аўтызмам, а лета – той перыяд, калі заняткі ў школах і карэкцыйных цэнтрах заканчваюцца.
Для дзяцей вельмі важна знаходзіцца ў коле сваіх аднагодкаў і падчас канікулаў, каб не страчваць навыкі, якія былі набыты на працягу навучальнага года.
У летнім лагеры студэнты Майстэрні вучацца адаптавацца да нестандартных сітуацый, падарожнічаюць, малююць, гуляюць і даведаюцца шмат чаго новага.

Летнік - гэта таксама пра адпачынак для бацькоў.
Калі пяць гадзін у дзень на працягу ліпеня яны могуць быць спакойныя і не перажываць,
дзе іх дзіця з аўтызмам. Гэта глыток паветра без аўтызму, вольны час на свае справы і захапленні. Бацькі ведаюць, што іхніх дзяцей суправаджаюць цудоўныя людзі, кваліфікаваныя педагогі Майстэрні. Што ў іх добрая кампанія і цёплыя зносіны.
 

Летнік - гэта рух насустрач адзін аднаму
Ён важны не толькі для людзей з аўтызмам і іх сем'яў, але і для ўсяго грамадства.  Чаму важны? Летнік дае магчымасць інклюзіўнага ўзаемадзеяння і дазваляе ў мяккай і талерантнай форме паказаць: не трэба баяцца тых, хто чымсьці ад нас адрозніваецца.

Баяцца, як правіла, невядомага. А калі дзіця з аўтызмам у кампаніі такіх жа хлопцаў, з суправаджэннем педагогаў, прыходзіць у кафэ, робіць заказ – гэта ў мяккай форме паказвае навакольным, што не варта хвалявацца. Што гэта проста людзі, якія сядзяць і чакаюць сваёй піццы. Самая вялікая складанасць узнікае, калі іх паводзіны выбіваюцца з агульнапрынятых норм. Яны могуць пляскаць у ладкі, рабіць дзіўныя рухі рукамі. Але гэта не страшна. Так, дзіўна - але не страшна.
Мы проста хочам паказаць, што чалавек з аўтызмам мае права жыць такім жа грамадска-сацыяльным жыццём, як і чалавек без аўтызму. А мы, звычайныя людзі, мусім такое права забясьпечыць. Гэта па-людску. Давайце быць дабрэй! 

Летнік - гэта магчымасць для самаго грамадства стаць больш памяркоўнымі і прыязнымі 

Не менш важны лагер і для таго месца, дзе мы жывем. 
Летнік - гэта інклюзіўнае ўзаемадзеянне. Наведваючы грамадскія месцы, мы адукоўваем персанал, расказваем пра тое, як важна разумець і прымаць чалавека з аўтызмам. Мы хочам данесці, што ўсе людзі розныя, і ўсе яны маюць права жыць актыўным сацыяльным жыццём: наведваць кавярні, паркі, кінатэатры, музеі, гандлёвыя цэнтры. 
Мы жадаем, каб кожны чалавек з аўтызмам меў права і магчымасць жыць без абмежаванняў. Мы хочам, каб людзей з аўтызмам не баяліся, не цураліся, а разумелі і прымалі.

   Лета — лепшы час для падарожжаў

    У рамках летніка падлеткі шмат падарожнічаюць і
    адчыняюць для сябе новыя месцы Беларусі. Яны
    былі ў  Нясвіжы і Мірскім замку, ездзілі ў Заслаўе,
    Налібоцкую пушчу, Дукору і Дудуткі, Станькава і
    Азярцо. Свае ўражанні яны перадалі ў малюнках.
    Падлеткі малявалі не толькі тыя месцы, у якіх
    пабывалі, але і тыя, якія хацелі б наведаць.
    Гэтае падарожжа не толькі па мясцовасцях, але і па часе,
    гістарычнае, этнаграфічнае падарожжа, якое знаёміць з
    культурай нашай роднай краіны. Мы бачым прыгажосць,
    гармонію, шукаем нешта асаблівае ў кожным
    архітэктурным помніку, мы напаўняемся новымі
    эмоцыямі, захапленнем і здзіўленнем... У падарожжах і
    дарослыя і дзеці растуць і напаўняюцца ўражаннямі на
    будучыню!

 

 

Падчас паездкі ў Заслаўе былі ў Музеі маляванкі. Нашу групу ўразілі працы Алены Кіш і Язэпа Драздовіча. Майстар па маляванні, Аксана Прэнц-Майсак, прапанавала рабятам стварыць свае карціны па матывах сюжэтаў маляванак і паспрабаваць свае сілы ў стылі наіўнага мастацтва.

 

 

 

 

 

 

 

 

   У выніку згаданых падарожжаў з‘явілася выдатная
   серыя малюнкаў нашых студэнтаў, якую мы     
   назвалі «СЛАВУТАСЦІ БЕЛАРУСІ». 

 

 

 

Выставу прац «СЛАВУТАСЦІ БЕЛАРУСІ»  па выніках летніка Сацыяльнай ўстановы дапамогі людзям з аўтызмам «Майстэрня Побач» можна паглядзець у Віртуальнай галерэі.

Падтрымаць майстэрню можна, пералічыўшы любую пасільную для вас суму на дабрачынны рахунак МДГА "Майстэрня Побач" праз АРІП: дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні /Дапамога дзецям, дарослым/ Майстэрня Побач  / дабрачынныя ўзносы / код паслугі 5249641. (ЕРИП-> Благотворительность, общественные объединения -> Помощь детям, взрослым -> Майстэрня Побач -> Благотворительные взносы | код услуги 5249641)

Глядзець больш
"Майстэрня побач"

Дабрачынны праект для сацыялізацыі і творчага развіцця людзей з аўтызмам

Вучымся здымаць кіно
Вучымся здымаць кіно

Майстар-клас для удзельнікаў Сацыяльнага валанцёрскага клуба

Дакументальны праект
Дакументальны праект "Мастацтва для ўсіх". Частка 2

Героі гэтага фільма – кіраўнік Сацыяльнага валанцерскага клуба Андрэй Гапановіч і прадусар Сямейнага інклюзіўнага тэатра “і” Леанід Дзінерштэйн.

Дзве грані Максіма Лагуна
Дзве грані Максіма Лагуна

Быць іншым, асаблівым - гэта такі рэдкі дар у часы цяперашняй татальнай аднастайнасці! 

Інтэрактыўны спектакль “Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека” – яркая тэатральная пастаноўка беларускага Сямейнага інклюзіў-тэатра “i”. У спектаклі занята 175 артыстаў, з іх 65 чалавек з аўтызмам. 

Героі гэтага фільма - не толькі цудоўныя акцёры, але яшчэ і мастакі, фатографы, музыканты. Творчасць становіцца для іх спосабам узаемадзеяння з мірам і разумення саміх сябе, сваіх пачуццяў і эмоцый.