BY
па-беларуску
Дакументальны праект

Дакументальны праект "Мастацтва для ўсіх". Частка 3

Трэці дакументальны сюжэт з цыкла «Культура для ўсіх», які расказвае пра тры розныя культурныя ініцыятывы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Праект паказвае спосабы сацыялізацыі людзей з асаблівым поглядам на свет, каб яны адчувалі сябе запатрабаванымі, з'яўляючыся не толькі пасіўнымі назіральнікамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі творчых праектаў.

Першая частка фільма распавядае пра культурніцкія ініцыятывы “Сацыяльнага валанцёрскага клуба”, удзельнікі якога вырашылі павялічыць сваю прысутнасць у сацыяльных сетках і медыях. Для гэтага быў арганізаваны майстар-клас па відэаздымцы з удзелам рэжысёра і педагога Рамана Сачанкі. Як вядома, вучыцца значна цікавей на практыцы, таму вырашана было сумясціць майстар-клас па відэаздымкам з заняткамі па танцах на інвалідных калясках, бочы і баскетболе на інвалідных калясках.

Другая частка фільма расказвае пра праект “Усё проста. Інклюзіўная спартыўная каманда” - групу аднадумцаў, якія знаёмяць са спортам людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Кіраўнік праекта Ірына Дзергач дзяліцца сваёй персанальнай гісторыяй і расказвае пра сучаснасць і будучыню клуба. Сябры клуба ў апошні час пашыраюць сваю дзейнасць у бок іншых актыўнасцяў, у т.л. экскурсій па гістарычных і культурных мясцінах Беларусі. Нядаўна ўдзельнікі ініцыятывы наведалі Дом-музей Янкі Купалы ў вёсцы Вязынка.

Фінальная частка фільма распавядае пра “Майстэрню побач”, унікальную арганізацыю, якая дапамагае людзям з аўтызмам вучыцца жыць у навакольным свеце. У майстэрні рабяты займаюцца творчасцю – малююць, лепяць з гліны, робяць мазаікі. Пра заняткі Майстэрні Побач — тут.
Адзін з апошніх праектаў "Майстэрні" прысвечаны роднаму гораду - Мінску.
Выставу «Наш горад Мінск» можна паглядзець у віртуальнай галерэі на сайце art-context.com.
 

САЦЫЯЛЬНЫ ВАЛАНЦЁРСКІ КЛУБ:
WWW - socialclub.by 
https://www.instagram.com/andrei_gapanovich/ 
t.me/socialclubminsk

УСЕ МАГЧЫМА, ІНКЛЮЗІЎНАЯ СПАРТЫЎНАЯ КАМАНДА
https://www.facebook.com/vvkomanda
https://www.instagram.com/vvkomanda/ 

Майстэрня пабач
https://www.facebook.com/dobroe2015
WWW - https://autisminfo.by/ 
 

Глядзець больш
"Майстэрня побач"

Дабрачынны праект для сацыялізацыі і творчага развіцця людзей з аўтызмам

Вучымся здымаць кіно
Вучымся здымаць кіно

Майстар-клас для удзельнікаў Сацыяльнага валанцёрскага клуба

Дакументальны праект
Дакументальны праект "Мастацтва для ўсіх". Частка 2

Героі гэтага фільма – кіраўнік Сацыяльнага валанцерскага клуба Андрэй Гапановіч і прадусар Сямейнага інклюзіўнага тэатра “і” Леанід Дзінерштэйн.

Дзве грані Максіма Лагуна
Дзве грані Максіма Лагуна

Быць іншым, асаблівым - гэта такі рэдкі дар у часы цяперашняй татальнай аднастайнасці! 

Інтэрактыўны спектакль “Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека” – яркая тэатральная пастаноўка беларускага Сямейнага інклюзіў-тэатра “i”. У спектаклі занята 175 артыстаў, з іх 65 чалавек з аўтызмам. 

Героі гэтага фільма - не толькі цудоўныя акцёры, але яшчэ і мастакі, фатографы, музыканты. Творчасць становіцца для іх спосабам узаемадзеяння з мірам і разумення саміх сябе, сваіх пачуццяў і эмоцый.