«Мастацтва для ўсіх» - змястоўны экскурс у жыццё інклюзіўных праектаў са шчырымі інтэрв'ю ініцыятараў, кадрамі рэпетыцый, працы ў творчых майстэрнях, студыях ды рэпетыцыйных класах. Праект распавядае, як заняткі творчасцю як у цудоўнай казцы ўжо паспелі змяніць да лепшага жыццё сваіх герояў.
Героі гэтага фільма – кіраўнік Сацыяльнага валанцерскага клуба Андрэй Гапановіч і прадусар Сямейнага інклюзіўнага тэатра “і” Леанід Дзінерштэйн. Андрэй Гапановіч сваей місіяй лічыць дапамогу для людзей з інваліднасцю, стварэнне магчымасцяў для іх сацыялізацыі ў грамадстве і сталення, разумення свайго “я”.

Андрэй Гапановіч сваей місіяй лічыць дапамогу для людзей з інваліднасцю, стварэнне магчымасцяў для іх сацыялізацыі ў грамадстве і сталення, разумення свайго “я”.

Тэатр “і” на думку Леаніда Дзінерштэйна займаецца выхаваннем дзяцей: з аднаго боку дзеці з аутызмам трапляюць у новую для іх прастору, цеплую сяброўскую атмасферу творчасці, і гэта дае ім штуршок для развіцця. А дзеці звычайныя вучацца разуменню і талерантасці.

Сацыяльны валанцерскі клуб нельга назваць творчым аб'яднаннем, але яго удзельнікі наведваюць шмат мастацкіх падзей. Андрэй кажа, што ў мастацкім асяроддзі выпрацоўваецца ўзровень эстэтычнага успрыманне самога сябе: які я, хто я сярод усяго гэтага? Калі я усвядамляю сябе сярод неякіх прыгожых рэчаў, рэчаў мастацтва, то я станаўляся шырэй, чым я раней думаў.
«Мастацтва для ўсіх» - змястоўны экскурс у жыццё інклюзіўных праектаў са шчырымі інтэрв'ю ініцыятараў, кадрамі рэпетыцый, працы ў творчых майстэрнях, студыях ды рэпетыцыйных класах. Праект распавядае, як заняткі творчасцю як у цудоўнай казцы ўжо паспелі змяніць да лепшага жыццё сваіх герояў.
Але і нам, гледачам фільма, ды і грамадству ў цэлым трэба зрабіць яшчэ вельмі шмат у пераадоленні бар'ераў, для таго, каб людзі з асаблівым поглядам на свет адчувалі сябе запатрабаванымі, з'яўляючыся не толькі пасіўнымі карыстальнікамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі культурных праектаў.
Глядзець яшчэ: Дакументальны праект «Мастацтва для ўсіх». Частка 1