BY
па-беларуску

Дакументальны праект «Мастацтва для ўсіх»

Героі гэтага фільма - не толькі цудоўныя акцёры, але яшчэ і мастакі, фатографы, музыканты. Творчасць становіцца для іх спосабам узаемадзеяння з мірам і разумення саміх сябе, сваіх пачуццяў і эмоцый.

Сямейны інклюзіўны тэатр «і» і народная студыя «WOSTRAU» ўжо які год зацягвае ў вір творчага пераўвасаблення дзяцей самых розных магчымасцей і асаблівасцей. Праз заняткі з вопытнымі майстрамі-педагогамі, сустрэчы з цікавымі творчымі людзьмі ды кантактаванне з іншымі гадаванцамі адбываецца паглыбленне ў дзіўны свет мастацтва. А разам з гэтым і ў навакольны свет. Дзень за днём юныя артысты тэатра і мастакі студыі пераўвасабляюцца і фізічна, і растуць як асобы.

«Я бы не называў нашую студыю інклюзіўнай», - кажа мастак-педагог, мастацтвазнаўца, заснавальнік арт-студыі «WOSTRAU» Юры Іваноў. - Нам важна, каб дзеці з рознымі дадзенымі былі разам».
«Я ганаруся тым, што мы выхавалі зусім іншых людзей», - кажа ў кадры Ірына Кісялёва, рэжысёр, заснавальнік інклюзіўнага тэатра «i». І, пасля прагляду фільма, з гэтым цяжка не пагадзіцца.

Сэнс дзейнасці сямейнага інклюзіўнага тэатра «і» і арт-студыі «WOSTRAU» ў тым, што малому чалавеку трэба даць магчымасць праявіць сябе. Супрацоўнікі тэатра і студыі намагаюцца стварыць прастору, дзе можна атрымаць веды і паспрабаваць раскрыць сябе ў сапраўдным мастацтве.

Яшчэ адзін важны герой праекту - Эдуард Клуйша, фатограф, а зараз і выкладчык фатаграфіі. Эдуард займаецца творчасцю, нягледзячы на свой няпросты дыягназ. У фільме ён шчыра і падрабязна распавядае, што ў мастацкую фатаграфію трапіў амаль выпадкова. Але, дзякуючы свайму майстру, адразу ўключыўся ў працу нараўне з іншымі вучнямі і ніколі не адчуваў, што  да яго адносяцца неяк асабліва. «Сутнасць інклюзіі ў тым, што чалавеку трэба даць месца, дзе ён можа раскрыцца, паспрабаваць свае сілы», - кажа Эдуард. «Як выкладчык, лічу, што мае вучні павінны дасягаць тых самых вынікаў, што і людзе без асаблівасцяў. Гэта важна»

«Мастацтва для ўсіх» - змястоўны паўгадзінны экскурс у жыццё інклюзіўных праектаў са шчырымі інтэрв'ю ініцыятараў, кадрамі рэпетыцый, працы ў творчых майстэрнях, студыях ды рэпетыцыйных класах. Праект распавядае, як заняткі творчасцю як у цудоўнай казцы ўжо паспелі змяніць да лепшага жыццё сваіх герояў. 

Але і нам, гледачам фільма, ды і грамадству ў цэлым трэба зрабіць яшчэ вельмі шмат у пераадоленні бар'ераў, для таго, каб людзі з асаблівым поглядам на свет адчувалі сябе запатрабаванымі, з'яўляючыся не толькі пасіўнымі карыстальнікамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі культурных праектаў.

Глядзець больш
"Майстэрня побач"

Дабрачынны праект для сацыялізацыі і творчага развіцця людзей з аўтызмам

Вучымся здымаць кіно
Вучымся здымаць кіно

Майстар-клас для удзельнікаў Сацыяльнага валанцёрскага клуба

Дакументальны праект
Дакументальны праект "Мастацтва для ўсіх". Частка 2

Героі гэтага фільма – кіраўнік Сацыяльнага валанцерскага клуба Андрэй Гапановіч і прадусар Сямейнага інклюзіўнага тэатра “і” Леанід Дзінерштэйн.

Дзве грані Максіма Лагуна
Дзве грані Максіма Лагуна

Быць іншым, асаблівым - гэта такі рэдкі дар у часы цяперашняй татальнай аднастайнасці! 

Інтэрактыўны спектакль “Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека” – яркая тэатральная пастаноўка беларускага Сямейнага інклюзіў-тэатра “i”. У спектаклі занята 175 артыстаў, з іх 65 чалавек з аўтызмам.