BY
па-беларуску

Беларускі інды-поп гурт NOCHY

NOCHY - інды-поп гурт з Беларусі (Менск). 
Юля - кампазітарка, вакалістка
Паша- гітарыст саўндпрадзюсар.

Гурт запрэзентаваў новы сінгл “Месяц” 
Песьня пра самае недасяжнае і схаванае ўнутры ад усіх. Пра сваю другую палову, якая сацьмела ад убачанага змроку апавядаецца праз алегорыю з месяцам, у якога з Зямлі бачна толькі адзін бок. Лірыка і шырокая прастора з кантраставым фіналам. Начны трэк са сваёй асаблівай атмасферай.

"- Калі-небудзь усё гэта скончыцца і калі знойдзеце другую палову сябе, то абдыміце яе моцна". (Юля)