Лаўрэаты літаратурнай Прэміі імя Ежы Гедройца 2022 года:
1 месца: кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая» (Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021)
«за ўваскрашэнне genius loci і расшыфроўку іерогліфаў на стэле беларускай сталіцы»
Спампаваць кнігу ў фармаце PDF:
2 месца: кніга Вольгі Гапеевай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць» (Мінск, «Галіяфы», 2021).
«за чароўнае запрашэнне чытача ў свет чалавечай годнасці, пералівістых думак і абэртонаў»
Набыць кнігу ў анлайн-краме
3 месца: кніга Валерыя Гапеева «Жэнька, каралева мышак» (Мінск, «Кнігазбор», 2021)
«за стварэнне дзіцячага свету, поўнага дарослай мудрасці»
Замовіць кнігу
Штогадовая літаратурная Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Прэмія была названа ў гонар ураджэнца Мінска, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца.