Вітаем вас у нашым віртуальным кіназале!
https://vimeo.com/721512186
Пароль для прагляду: MALAM_2020
Даступны субцітры на рускай і англійскай мовах.
Версія з аўдыёдэскрыпцыяй (закадравай агучкай) для людзей са слабым зрокам:
"Маланка" – экранізацыя твора сучаснага беларускага пісьменніка Валерыя Гапеева, дэбют рэжысёркі Агаты Міхайлавай. Фільм зняты ў Беларусі ў 2020 годзе як дыпломны праект маладой аўтаркі. Гэта сацыяльна-фантастычны трылер, у якім у метафарычнай форме апісаны жахі і комплексы сучаснага беларускага грамадства, няўпэўненасць і раз'яднанасць, якія знікаюць у адпаведную экстрэмальную хвіліну.
Рэжысёрка гаворыць пра сваю дэбютную карціну так: "Падчас здачы фільма ў інстытуце мяне спыталі, чаму ў фільма беларуская назва ("Маланка"), нягледзячы на тое, што акцёры гавораць па-руску. Аказалася, што "беларускасць" – ключ да прыгажосці гэтага фільма, асабліва пасля падзей, якія здарыліся ў краіне пазамінулым летам (фільм здымаўся да іх). На першы погляд, мая карціна – карыкатура на беларускае грамадства. Я б вельмі хацела сказаць, што гэта мая рэжысёрская заслуга, але гэта была б няпраўда – каларыт фільма ў мясцовых акцёрах, прывідах, гопніках і менталітэце, які можна ўбачыць толькі тут. Галоўны герой у выніку робіць рашучы крок наперад. Каб жа маёй краіне ў выніку зрабіць тое самае..."
"Маланка", 2020 г.
Сцэнарый Агаты Міхайлавай па матывах апавядання "Аўтобус" Валерыя Гапеева.
Рэжысура - Агата Міхайлава.
Аператар - Павел Якушэвіч.
Мантаж - Агата Міхайлава.
Гукарэжысёр - Максім Гаўрыленка.
Кампазітары - Антон Прахожы, Вадзім Панцін.
Прадзюсарка - Агата Міхайлава.
У ролях: Мікалай Стонька, Таццяна Бандарэнка, Алана Айвары, Арцём Рабушка, Андрэй Корзан, Галіна Кухальская, Андрэй Чарноў, Святлана Атрашкевіч, Святлана Акімава, Генадзь Абаровіч, Наталля Аляксандравіч.
Беларусь, наш час. 11 пасажыраў з правінцыйнага гарадка едуць у Менск, кожны са сваёй мэтай. У аўтобус трапляе маланка – і пачынаецца нешта дзіўнае: ён ездзіць па коле і не можа спыніцца. Пасажыры, зусім незнаёмыя людзі, вымушаныя ўступіць у кантакт і паспрабаваць знайсці выхад з сітуацыі, каб выжыць.
Агата МІХАЙЛАВА — аўтар фільма "Маланка".
Інтэрв'ю з рэжысёрам.
Агата Міхайлава — дыпламаваны кінарэжысёр і аўтар некалькіх кароткаметражных стужак, вучылася і вырасла ў Мінску. Скончыла творчую майстэрню Карэна Геваркяна - Віктара Васільева. Самастойна спрадзюсіравала і зняла як аўтар сцэнарыя і рэжысёр стужку "МАЛАНКА" (2020) па матывах апавядання "Аўтобус" сучаснага беларускага пісьменніка Валерыя Гапеева.