BY
па-беларуску
Фільм

Фільм "Decomposition"

Галоўны герой стужкі – сучасны Віцебск, які вымушана развітваецца са сваёй арт-сцэнай, мастакамі, культурнай ды чалавечай прасторай...

Зачыняюцца культавыя гарадскія ўстановы, дзе заўсёды адбывалася нешта цікавае, віравала мастацкае жыццё. Самых актыўных і неабыякавых просяць на выхад. Хто ў гэтым вінаваты? І што пра тое думае драўляны чалавек Інакенцій?..

Інтэрв'ю з рэжысёрам Вольгай Прусак

 

Вольга Прусак - рэжысёрка, аўтарка  тэатральных п'ес.

Нарадзілася ў Віцебску ў 1987 годзе. Па адукацыі культуролаг.
У 2016 годзе атрымала персанальны прыз класіка сучаснай драматургіі Тома Стопарда за яркі дэбют на біенале сучаснай драматургіі «Свабодны тэатр».
П'есы Вольгі Прусак публікаваліся ў часопісе «Сучасная драматургія», у зборніку «Staging a revolution. New plays from Eastern Europe».

Пастаноўкі:
- у Беларускім Свабодным тэатры: «Дежевью», «Сёння ніхто не нарадзіўся» (рэж. Уладзімір Шчэрбань).
- у Магілёўскім тэатры драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча: «Дежевью» (рэж. Яўгенія Давідзенка), «Сіртакі» (рэж. Таццяна Траяновіч)
- у HUNCHtheatre: «Пакідаючы зямлю»  — паказ у ТЭАТР.doc ў Маскве, «Вароны рассейвання» - прэм'ерны паказ у рамках першага Беларуска-Габрэйскага фестывалю ў Мінску. (рэж. Уладзімір Шчэрбань)
У 2017 — дэбют у кінематаграфіі ў якасці рэжысёра. Дэбютны дакументальны фільм «Бел-79» быў паказаны на фестывалях: «Артдокфест» (Масква), «Is Real» (Італія, Сардзінія), Osten-Saken off stage festival (Кіеў), Point in the Endless Universe VII (Кіпр)
Іншыя дакументальныя фільмы  — «Наш мілы, добры духавы аркестр» (2018), «Новае неба над новай краінай»(2019), «Decomposition» («Дэкампазіцыя») (2021).

Кінасеанс у @Art.Context

Прапануем вам стужку «Decomposition» беларускай рэжысёрскі Вольгіі Прусак.

“DECOMPOSITION” (2021),  44 хв.

Рэжысёрка: Вольга Прусак.
Аператар: Яўген Урублеўскі,
Кампазітар: Мікіта Гушчанка

Фільм даступны па спасылцы:

https://vimeo.com/757078836
Пароль: DECOMP2022

Галоўны герой стужкі – сучасны Віцебск, які вымушана развітваецца са сваёй арт-сцэнай, мастакамі, культурнай ды чалавечай прасторай...
Зачыняюцца культавыя гарадскія ўстановы, дзе заўсёды адбывалася нешта цікавае, віравала мастацкае жыццё. Самых актыўных і неабыякавых просяць на выхад. Хто ў гэтым вінаваты? І што пра тое думае драўляны чалавек Інакенцій?..
 

Глядзець больш
Мы ідзём глядзець «Купалу»! І слухаць «Песняроў»
Мы ідзём глядзець «Купалу»! І слухаць «Песняроў»

Беларускі кінематограф за паўгадзіны да нацыянальнага героя

Цуды анімацыі Івана Гапіенкі
Цуды анімацыі Івана Гапіенкі

Глядзіце анімацыю і аповед аўтара пра сябе і сваю творчасць на Art-context.com

Горад, якога (ужо) няма
Горад, якога (ужо) няма

Фільмы "Гэта я, Мінск" (2022, Беларусь) і "MINSK" (2021, Расія--Эстонія)

Тут і цяпер. Што такое кіно Мікіты Лаўрэцкага
Тут і цяпер. Што такое кіно Мікіты Лаўрэцкага

Перамога беларускага фільма "Спатканне ў Мінску" на партугальскім кінафестывалі DOCLISBOA

Анімацыя. Эксперымент. Беларусь
Анімацыя. Эксперымент. Беларусь

Усё самае галоўнае пра анімацыйны эксперымент увогуле і пра беларускі ў прыватнасці

Музыка кіно
Музыка кіно

Кіно гучыць. Музыка і музыканты заўсёды былі адным з самых папулярных сюжэтаў у беларускіх дакументалістаў. Вось і за апошні час выйшла адразу тры стужкі, прысвечаныя музычнаму кірунку.

Маланка
Маланка

Беларусь, 2020, драма, рэж. Агата Міхайлава