BY
па-беларуску
Няпростыя рэчы. Віртуальны музей беларускага дызайну

Няпростыя рэчы. Віртуальны музей беларускага дызайну

Праект па стварэнні калекцыі аб’ектаў беларускай матэрыяльнай культуры

Гэта спроба вызначэння крытэраў, спроба правакацыі прафесійнага супольства і ўсіх зацікаўленых да стварэння сваіх уласных анталогій і топасаў з іншымі рамкамі і іншай крытэрыальнасцю адбора па галіновых, тэрміновых і катэгарыяльных прынцыпах. А станоўчым вынікам гэтай карыснай працы павінен стаць сапраўдны Нацыянальны музей дызайну і тэхнікі.

Пачаткам існавання інстытуцыйных форм дызайну ў Беларусі напэўна мы можам лічыць стварэнне кафедры прамысловага мастацтва і філіяла інстытута тэхнічнай эстэтыкі ў другой палове 1960-х гг. Адначасова на некаторых буйных высокатэхналагічных прадпрыемствах былі сфармаваны спецыялізаваныя канструктарскія бюро. Але ж даволі якасныя рэчы, якімі карысталіся беларусы, і ў тым ліку ўзоры так званага протадызайну ў выглядзе інструментаў і ўжытковых рамесных рэчаў, строяў ствараліся значна раней.

ГАДЗІННІК
Мадэль для шахцёраў “Луч” з ахоўнай накрыўкай на цыферблаце
Мінскі гадзіннікавы завод, 1980-я

У пачатку 1990-х гг. Інстытутам тэхнічнай эстэтыкі была распачата спроба паказаць гісторыю развіцця беларускага дызайну ў гістарычным кантэксце. У выстаўнай зале “ВНИИТЭ” была арганізавана вялікая выстава з распрацоўкамі беларускіх дызайнераў сучаснасці, а таксама вытокаў дызайну. На жаль, выстава існавала нядоўга і з той пары спробы стварэння анталогіі беларускага дызайну не распачыналіся. БСД лічыць, што настаў час вярнуцца да гэтых даследаванняў.

ФОТАЗДЫМАЧ “ВІЛІЯ”
Мінскі механічны завод імя Вавілава, 1971-1991


Нагодай для гэтага стала ідэя правесці ў наступным годзе выставу, прысвечаную гісторыі беларускага дызайну, якая закране аспекты прафесійнага дызайн-праектавання, прамысловай і рамеснай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь. БСД плануе прадставіць дасягненні не толькі праектнай культуры, якая фармавалася спецыялізаванымі кафедрамі, навукова-тэхнічнымі інстытутамі, праектнымі бюро буйных вытворчасцяў, але і тыя прадметы побыту і тэхнікі функцыянальнага і дэкаратыўнага прызначэння, якія служылі нам верай і праўдай доўгія гады і былі вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Акрамя трактароў і аўтамабіляў, вядомых амаль што ва ўсім свеце, вялікай папулярнасцю і попытам карысталіся беларускія халадзільнікі, сокавыціскалкі, тэлевізары, фотаапараты, радыёпрыёмнікі, мэбля, адзенне і шмат іншага.

ТЭЛЕВІЗАР “БЕЛАРУСЬ-5”
Мінскі радыёзавод імя Леніна, з 1959 г.


Галоўнымі мэтамі праекта БСД бачыць стварэнне калекцыі аб’ектаў матэрыяльнай культуры з далейшым яе экспанаваннем, кансервацыяй і захаваннем у выглядзе фотафіксацыі, каталогізацыі і атрыбуцыі дадзеных аб’ектаў.
Гэта паспрыяе захаванню і папулярызацыі твораў беларускага дызайна як аб’ектаў сусветнай культурнай спадчыны, вызначэнню адметных рыс і ідэнтычнасці беларусаў у гэтай галіне матэр'яльнай культуры.
 

ЛІХТАРОВЫ СЛУП
Адна з цікавостак Мінску, якая на працягу 60 год асвятляе вуліцы і прашпекты.
Слуп распрацаваны на ўмовах конкурса вядомым архітэктарам У. Каралём у сааўтарстве з яго настаўнікам,
апалагетам дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва Беларусі і тагачасным дырэктарам Мастацкага музея М.Міхалапам.

Першым крокам да гэтага стала правядзенне канферэнцыі, на якую былі запрошаны  музейныя спецыялісты, гісторыкі, калекцыянеры, краязнаўцаў, мастацтвазнаўцы, культуролагі, улічваючы тое, што выходзячы за рамкі прафессінага акадэмічнага дызайна,  праца будзе насіць междысцыплінарны характар.

КАШКО
Мінскі фарфоравы завод
Фаянс
1950-я гг.


На абмеркаванне было вынесена пытанне пошука артэфактаў беларускага дызайна, персаналій, інстытуцый, выданняў і вызначэння крытэрыяльнасці адбору найлепшых з іх. На падставе гэтых крытэрыяў плануецца адабраць самыя адметныя рэчы для агульных суцэльных збораў, вартых прадэмастраваць трапнасць, здольнасць і таленавітасць беларусаў ў яго шматлікасці і разнастайнасці праяў.

МАТАЦЫКЛ М-106 
Мінскі мотавелазавод, 1970-я


Калекцыя, якая прапануецца зараз вашай увазе абмежавана 20-м стагоддзем, калі адбылося пераасэнсаванне месца і значэння мастацтва ў массавай вытворчасці і свядомасці спажыўца, калі распачалося станаўленне дызайна як самастойнага віда дзейнасці. Але ж у гэты пералік патрапілі ня толькі і не сколькі творы дызайна, але ж і звычайныя, непрыкметныя рэчы, вартасць якіх спецыялісты спрабуюць абгрунтаваць. Гэты выбар не прэтэндуе на вычарпальнасць і адкрыты для абмеркавання.

ПРЫЁМНІК “ОКЕАН”
Мінскі завод Гарызонт, 1973 г.


Гэта спроба вызначэння крытэраў, спроба правакацыі прафесійнага супольства і ўсіх зацікаўленых да стварэння сваіх уласных анталогій і топасаў з іншымі рамкамі і іншай крытэрыальнасцю адбора па галіновых, тэрміновых і катэгарыяльных прынцыпах. А станоўчым вынікам гэтай карыснай працы павінен стаць сапраўдны Нацыянальны музей дызайна і тэхнікі.

Крыніца: https://www.unid.by/13-news/1275-nyaprostyya-rechy 

Глядзець больш
«Я ўсіх шчыра запрашаю... уваходзіць у гісторыю Беларусі»
«Я ўсіх шчыра запрашаю... уваходзіць у гісторыю Беларусі»

Мастачка і заснавальніца ініцыятывы VEHA Леся Пчолка пра незалежны архіў, сямейныя фотаздымкі і нябачны бок гісторыі

Мысляр перадусім
Мысляр перадусім

Выстава памяці мастака Уладзіміра Лукашыка ў НЦСМ

Вайна, рэвалюцыя і замкнёнае кола
Вайна, рэвалюцыя і замкнёнае кола

Выстава Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай «Кафэ Беларусь 2: комплекс Касандры»

Дзве душы і раўнавага ў творчасці
Дзве душы і раўнавага ў творчасці

Мастак Андрэй Духоўнікаў – былы дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва – пра музей і супрэматызм